Беларускія прадпрыемствы ў Вэнэсуэле скарачаюць здабычу нафты і адкладаюць выведку новых яе радовішчаў, прыпыненыя кантракты па будаўніцтве газаправодаў.
Тэрміны стварэньня прадпрыемстваў, якія будуць зьбіраць у Вэнэсуэле беларускія грузавікі і трактары, пакуль няпэўныя. Пра ўсё гэта сёньня распавёў амбасадар Вэнэсуэлы ў Беларусі Амэрыка Дыяс Нуньес.
Амэрыка Дыяс Нуньес зазначыў, што на выкананьні мэтаў двухбаковага беларуска-вэнэсуэльскага супрацоўніцтва ў 2009 годзе адаб’ецца крызіс “сусьветнай капіталістычнай сыстэмы”. У прыватнасьці, сьнежаньскае рашэньне АПЭК скараціць здабычу нафты паўплывала на аб’ёмы працы СП “Пэтралера БелаВэнэсаляна”. Кампанія скараціла здабычу на 2520 барэляў у дзень.
Амбасадар Нуньес прызнаў:
“Продаж нафты скараціўся, і цана на яе моцна зьнізілася. Але вядзецца праца па пошуку аптымальнай цаны на гэты год”.
У сувязі са скарачэньнем даходаў беларускія нафтавыя і нафтавыведныя СП у Вэнэсуэле адклалі праекты па выведцы нафтавага поясу ракі Арынока.
Кантракты па будаўніцтве газаправодаў у Вэнэсуэле прадпрыемствам “Белгазбуд” таксама прыпыненыя. Прычына — неаплата першай часткі аднаго кантракту вэнэсуэльскім бокам і нязгода беларускага боку з каштарысам па другім кантракце. Наконт газавых кантрактаў беларусам даводзіцца дамаўляцца ўжо зь іншым партнэрам, кампаніяй “ПДВСА Газ Камуналь”, якая толькі ствараецца.
Будаўнічыя кантракты таксама перажываюць арганізацыйныя цяжкасьці. 100 гектараў зямлі, на якіх мяркуецца збудаваць адзін з вэнэсуэльскіх аграгарадкоў, нечакана захапілі мясцовыя беднякі і панабудавалі на іх мноства хацін з дошак і кардону. Улады ня могуць зьнесьці гэты самабуд гвалтам і вымушаныя неяк дамаўляцца з насельніцтвам. А беларускія будаўнічыя праекты ў Каракасе дагэтуль застаюцца ў распрацоўцы.
Паводле ранейшых плянаў, сёлета павінны пачаць дзейнасьць сумесныя прадпрыемствы па зборцы ў Вэнэсуэле аўтамабіляў МАЗ, БелАЗ, трактароў “Беларус”. Аднак, як зазначыў спадар Нуньес, пакуль што пад гэтыя прадпрыемствы толькі яшчэ выбралі пляцоўкі. Пра вытворчасьць запчастак для беларускай тэхнікі ў Вэнэсуэле размовы ўвогуле адкладзеныя. Як зазначыў спадар Нуньес, зборка будзе ажыцьцяўляцца выключна зь беларускіх камплектуючых.
Паводле вэнэсуэльскага амбасадара, эфэктыўна разьвіваецца вайсковае і культурнае супрацоўніцтва Беларусі і Вэнэсуэлы. Неўзабаве ў Менску будзе адкрыты Лацінаамэрыканскі цэнтар імя Сімона Балівара.
Замарожваньне беларуска-вэнэсуэльскіх кантрактаў ва ўмовах глябальнага фінансавага і эканамічнага крызісу і падзеньня цэнаў на нафту — рэч цалкам лягічная, перакананы эканаміст Яраслаў Раманчук.
“Абменьвацца дэклярацыямі на розных сустрэчах можна колькі заўгодна, а рэальная супраца малаверагодная. Гэта ж зусім іншы сьвет. Гэта як супраца Беларусі з Папуа Новай Гвінэяй. Прыватныя праекты палітыкаў могуць быць, але гэта ня мае нічога агульнага з інтарэсамі дзяржавы... Але цяпер ужо і дэклярацый ня будзе”.
Паводле спадара Раманчука, беларуска-вэнэсуэльскія праекты былі абвешчаныя ў кантэксьце агульнага супрацьстаяньня дзьвюх краін Захаду і падтрыманыя высокімі коштамі на нафту. Цяпер сытуацыя кардынальна памянялася, што можа ня толькі замарозіць падпісаныя кантракты, але і паставіць на іх крыж, мяркуе спадар Раманчук.