Больш за дзясятак актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” правялі пікет насупраць будынку Міністэрства абароны.
Актывісты “Маладога фронту”, нягледзячы на 15-градусны мароз, каля паўгадзіны трымалі расьцяжку: “Не — палітычнаму прызыву!” насупраць будынку Міністэрства абароны. Яны скандавалі: “Спыніць рэпрэсіі!”, “Свабоду!”
Нагадаем: маладафронтаўцаў Івана Шылу і Зьмітра Хведарука затрымалі афіцэры міліцыі, якімі камандавалі людзі ў цывільным. Івана прывезьлі з Салігорску ў Менск і пакінулі нанач у будынку ваенкамату Заводзкага раёну. Мэдыкі за некалькі хвілінаў далі хлопцу заключэньне, што ён прыдатны для службы ў войску.
Іван патрабаваў, каб супраць яго распачалі крымінальную справу за ўхіленьне ад службы ў войску, калі, на думку вайскоўцаў, ён хаваецца ад прызыву. Але хлопца адвезьлі ў ракетна-зэнітную брыгаду пад Лепелем.
Зьмітра Хведарука, студэнта багаслоўскага каледжа, спачатку пасадзілі ў турму на вуліцы Акрэсьціна, патлумачыўшы, што яму трэба адбыць 10 сутак арышту за ўдзел у леташняй акцыі 1 траўня. Нягледзячы на тое, што паводле заканадаўства ні вайскоўцы, ні супрацоўнікі турмы, ні міліцыянты ня маюць права адмяняць пастанову суду, хлопца пратрымалі суткі і накіравалі потым у вайсковую частку ў Жодзіна.
Франка Вячорку затрымалі на вуліцы, зьбілі, а потым адвезьлі ў радыётэхнічную брыгаду ў Баранавічы. Там яго апранулі ў вайсковую форму. Франкавы заявы пра тое, што суд прыпыніў ягоны прызыў і ён мае законны тэрмін на абскарджаньне, не паўплывалі на вайскоўцаў.
Зьміцер, Франак і Іван падкрэсьлівалі, што ня супраць вайсковай службы, але патрабуюць, каб іх прызывалі на законных падставах і ў роўных зь іншымі прызыўнікамі ўмовах.
Удзельнік акцыі Вадзім Ханяўка распавёў “Свабодзе”:
“Я прыйшоў падтрымаць тых, каго гвалтоўна забралі ў войска па палітычных матывах. Мы супраць таго, што вайскоўцы ўзялі на сябе абавязак турэмшчыкаў. Яны трымаюць нашых сяброў як у турме”.
У пікеце ўдзельнічалі дзяўчаты. Студэнтка Марыя апавяла:
“Ва ўмовах абвешчанай лібэралізацыі ўлады ня маюць магчымасьці пасадзіць пэўных моладзевых актывістаў за краты. Замест гэтага яны накіроўваюць людзей у войска. Мяне гэта вельмі абурае”.
Маладафронтаўцы перадалі ў Міністэрства абароны заяву, у якой распавялі пра актывістаў, якіх забралі ў войска з парушэньнямі заканадаўства. У заяве актывісты пазначылі, што, цытую, “гэтак званая „лібэралізацыя“ носіць толькі зьнешні, касмэтычны характар, не зьмяняючы сутнасьць беларускай дыктатуры”.
На заканчэньне ў заяве сьцьвярджаецца: “Малады фронт” патрабуе ад Міністэрства абароны тэрміновага спыненьня перасьледу моладзі па палітычных прычынах і правядзеньня прызыву на тэрміновую службу ў войска аб’ектыўна і згодна зь дзейным заканадаўствам“.
Гаворыць Наста Палажанка:
“На дадзены момант сасьпела неабходнасьць напісаць зварот з нагоды палітычнага прыгону нашых сяброў у войска. Мы патрабуем ад Міністэрства абароны, каб яны спынілі гэты перасьлед. Мы патрабуем, каб усе дзеяньні з прызывам нашых хлапцоў у войска адбываліся на законных падставах”.
Вайскоўцы назіралі за тым, што адбывалася на вуліцы, але ніхто з кіраўніцтва да пікетоўцаў ня выйшаў. Да актывістаў пад’ехалі на патрульнай машыне міліцыянты патрульна-паставой службы і запыталіся, ці ёсьць дазвол на правядзеньне акцыі. Калі маладафронтаўцы спыталіся, ці не зьбіраюцца іх затрымліваць за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, міліцыянты адразу сышлі.