Партыя Беларускі народны фронт плянуе правесьці вулічную акцыю на Дзень волі.
Акцыя пройдзе пад лёзунгам “За праўду, за свабоду, за справядлівасьць”, - паведамілі журналістам прадстаўнікі Партыі БНФ, перадае Інтэрфакс.
Заяўнікі просяць улады Менску дазволіць збор а 18-й ля Прэзідыуму Нацыянальнай акадэміі навук і шэсьце да Кастрычніцкай плошчы.
25 сакавіка – дзень абвяшчэньне незалежнасьці Беларускай народнай рэспублікі ў Трэцяй статутнай грамаце.