Нацыянальны Банк Беларусі ўсталяваў афіцыйны курс валют на заўтра, 31 студзеня. Курс даляру ЗША вызначаны ў памеры 2752 рублі.
Сёньня, 30 студзеня, афіцыйны курс амэрыканскай валюты складае 2722 рублі. Такім чынам, даляр зьведаў найбольшы аднадзённы рост пасьля 20% дэвальвацыі 2 студзеня.
Курсы эўра і расейскага рубля, якія разам з далярам уваходзяць у валютны кошык, зьнізіліся. 30 студзеня эўра – 3553 рублі, 31 студзеня – 3547. Расейскі рубель сёньня 78.48, заўтра – 77.71
Дынаміка зьменаў курсу даляра за студзень 2009 году