Віцебскія актывісты Партыі БНФ вырашылі даведацца, чаму каля помніка Ўладзімеру Караткевічу ніколі не гараць ліхтары. Выявілася, што электрычнасьць да іх проста вырашылі не падводзіць.
Віцебскія актывісты ўжо каторы год жартавалі, што асьвятленьне каля помніка Караткевічу знарок адключаюць, калі праводзяцца нейкія грамадзкія акцыі. Урэшце, каб спраўдзіць ці абвергнуць гэтае меркаваньне, старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў накіраваў запыт ва ўнітарнае прадпрыемства “Гарсьвятло”, якое займаецца ў Віцебску асьвятленьнем вуліц.
Атрыманы адказ, па словах спадара Смолікава, яго проста зьбянтэжыў: аказваецца, паводле архітэктурнага рашэньня “таршэрныя стойкі” — так называецца гэткі кшталт ліхтароў — маюць толькі дэкаратыўную функцыю. І да іх нават не падведзена электрычнасьць.
Дырэктар прадпрыемства “Гарсьвятло” спадар Мядзьведзкі патлумачыў, што замоўнік праекту — аддзел культуры гарвыканкаму — нават не абгаворваў мажлівасьці, каб ліхтары працавалі.
Такім чынам, з надыходам вечара помнік славутаму пісьменьніку-земляку, усталяваны ў сквэры каля плошчы Леніна, проста патанае ў цемры. Гэтым, зрэшты, і карыстаюцца асобныя грамадзяне: дворнікам неаднойчы даводзілася выносіць з-пад помніка парожнія бутэлькі ды змываць зь яго непрыстойныя надпісы.
Між тым літаральна за 50 мэтраў ад помніка Караткевічу, у гэтым самым парку падчас мінулагодняга “Славянскага базару” адкрылі “Дошку гонару” абласнога значэньня. Бэтонная сьцяна-“дошка” асьвятляецца з двух бакоў ня менш як дзясяткам ліхтароў, і не дэкаратыўных, а сапраўдных.