“Мы ўступаем у пэрыяд працяглага крызісу ў гандлі паміж Беларусьсю і Расеяй”, – мяркуе кіраўнік цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук.
Карэспандэнт: “Спадар Яраслаў, як паўплываў усясьветны фінансавы крызіс на гандаль паміж Беларусьсю і Расеяй?”
Раманчук: “Перш за ўсё мы бачым, што Расея, якая зьяўляецца найбольшым пакупніком нашых прамысловых і спажывецкіх тавараў, мае праблемы з крэдытаваньнем, валютай, прыбыткамі. І, безумоўна, гэта адбіваецца на стане гандлю, разьлікаў, крэдытаваньня. Расея ня можа быць такой шчодрай, як у ранейшыя гады, бо ёй самой грошай не хапае. Яна ў 2009 годзе скарыстае ўсе свае золатавалютныя рэзэрвы, якія назапасіла, калі быў нафтавы бум.
Таму той дэфіцыт у гандлі з Расеяй, амаль 13 мільярдаў даляраў, тыя тэндэнцыі, якія мы назіраем, у гандлі прадукцыяй машынабудаваньня, спажывецкімі таварамі, хіміяй сьведчаць, што паміж нашымі краінамі рэкордныя абароты застаюцца ў мінулым. І трэба мірыцца з тым, што ў 2009 годзе мы не атрымаем больш за 10 мільярдаў даляраў валютнай выручкі, што наша машынабудаваньне і ўсё тое, што наагул зьвязана зь нейкай дададзенай вартасьцю ў рэальным сэктары, будзе ў значным крызісе.
Пуцін упершыню на Давоскім форуме прызнаў, што Расея вельмі балюча адчула наступствы глябальнага крызісу. Па сутнасьці, праз два-тры месяцы гэты крызіс па-сур’ёзнаму дойдзе да нас. Ні дырэктарат, ні ўрад не разумеюць, наколькі гэта сур’ёзна і глыбока, і таму ня могуць прымаць рашэньні на апераджэньне. Тое, што мы сёньня бачым, гэта адаптацыя да мінулага. Мы ўступаем у пэрыяд працяглага крызісу ў гандлі паміж нашымі краінамі”.
Карэспандэнт: “Але ж і раней былі праблемы ў гандлі з Расеяй, якая заклікала Беларусь адкрыць унутраны рынак для сваёй прадукцыі...”
Раманчук: “Гэта проста кветачкі ў параўнаньні з тым, што будзе. Раней не пускалі расейскія тавары, піва, цыгарэты, рыбу... Гэта такія рэчы, на якія зьвяртаеш увагу, калі ўсё роўна ёсьць магутныя плыні, якія ходзяць празь мяжу. А калі ўвогуле адтуль ня будуць купляць, калі грошай няма -- вось тут пачнецца асноўнае. І расейскія кампаніі таксама сёньня залізваюць свае раны. І таксама ня будуць разглядаць беларускі рынак як пэрспэктыўны. Таму сёньня мы назіраем тое, што можа прывесьці да яшчэ большай гандлёвай самаізаляцыі краінаў, да пратэкцыянізму. І гэта адна з найбольшых небясьпекаў 2009 году”.
Карэспандэнт: “А што тычыцца прадукцыі зь Беларусі — як з абмежаваньнямі ў пастаўках мяса, малака, цукру, машынабудаваньня? Мы ж зацікаўленыя гэта прадаць хутчэй, бо на складах зьбіраецца”.
Раманчук: “Расея таксама зацікаўленая купіць за як мага ніжэйшую цану. І таксама ў яе ёсьць свае вытворцы, якія таксама сутыкнуліся з крызісам. Таму сытуацыя вельмі дрэнная, і ўваход на расейскі рынак, утрыманьне там сваіх пазыцый будзе значна больш складаным. Трэба будзе ўключаць у цану новыя энэргатарыфы, жыльлёва-камунальныя паслугі, і магчымасьць для беларускіх прадпрыемстваў зьмяншаць цэны альбо павышаць іх мінімальна будзе мізэрная. Адсюль нэгатыўныя наступствы для гандлю Беларусі і Расеі. І для ўсёй беларускай гаспадаркі”.
Карэспандэнт: “Паводле міністра эканамічнага разьвіцьця Расеі Эльвіры Набіулінай, таваразварот паміж Беларусьсю і Расеяй у 2008 годзе вырас больш як на траціну. 35 мільярдаў даляраў — гэта добрая лічба і добрая дынаміка. І, сказала сп-ня Набіуліна, акрамя захаваньня і разьвіцьця таваразвароту, для Расеі вельмі важна інвэстыцыйнае супрацоўніцтва і новыя праекты. У аб’ёме расейскага экспарту беларускі імпарт не такі ўжо і вялікі. Магчыма, Расею больш цікавяць беларускія прадпрыемствы?”
Раманчук: “Сёньня сто найбагацейшых расейцаў зь іхнімі бізнэсамі залізваюць раны. І сёньня інвэставаць у Беларусь яны, можа, і хацелі б, але зусім па іншых цэнах, чым гэтага хоча беларускі ўрад. І таму сёньня казаць пра тое, што расейцы зробяць усё, каб увайсьці на беларускі рынак, я б ня стаў. Бо яны спачатку павінны навесьці парадак у сябе. Я не чакаю, што будзе нейкі інвэстыцыйны прарыў у гэтым сэнсе”.
Карэспандэнт: “Ці робяць беларускія ўлады намаганьні, каб дывэрсыфікаваць свой гандаль? Якія тут могуць быць пэрспэктывы? Бо Беларусь у выніку сваёй палітыкі, якую яна праводзіла апошнія гады, застаецца...”
Раманчук: “Я думаю, што яна застаецца сам-насам з сабой. Калі мы казалі пра неабходнасьць дывэрсыфікацыі гандлю, мы і казалі пра тое, каб можна было працаваць зь нейкімі канкурэнтаздольнымі таварамі на рынку Расеі, а таксама, найперш, на эўрапейскім рынку. І Эўропа таксама ня лепшыя часы перажывае. Таму мы сёньня пажынаем плады таго, што, страціўшы расейскі рынак, бо там прыйшоў іншы ўзровень попыту, мы, па сутнасьці, павінны арыентавацца толькі на свой унутраны рынак і мадэрнізаваць нашу эканоміку. А гэта, безумоўна, спад ня толькі гандлю, а і ўсёй эканамічнай актыўнасьці”.