Старшыня Нацбанку Пётар Пракаповіч абверг інфармацыю пра тое, што ад 1 лютага нельга будзе купіць валюту на Беларускай валютна-фондавай біржы.

Таксама ён абверг магчымасьць увядзеньня множнасьці курсаў беларускага рубля. Ён сказаў, што курс будзе адзіны.
Таксама Пётар Пракаповіч паабяцаў, што даволі хутка будзе аб’яўлена пра зьніжэньне крэдытнай стаўкі на жыльлёвыя крэдыты.
Нагадаем, сёньня раней зьявілася інфармацыя, што ад 1 лютага ўводзіцца забарона на пакупку замежнай валюты пад імпартныя кантракты. І што Нацыянальны банк нібыта ўжо давёў да банкаў вуснае распараджэньне. Як паведаміў інтэрнэт-сайт АФН з спасылкай на прадстаўніка аднаго з банкаў, беларускім банкам прапанавана задавальняць заяўкі кліентаў праз закуп валюты на міжбанкаўскім рынку. Таму ад 1 лютага Беларуская валютна-фондавая біржа ператворыцца ў пляцоўку, на якой будзе ажыцьцяўляцца толькі абавязковы 30% продаж валюты, што істотна адаб’ецца на працы імпартэраў.