Створаную пры адміністрацыі прэзыдэнта грамадзка-кансультатыўную раду ачоліў кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Ўладзімер Макей.
Паводле прэс-службы прэзыдэнта, рада зоймецца выпрацоўкай прапановаў па больш актыўнаму далучэньню Беларусі да агульнасусьветных працэсаў, ўдасканаленьню накірункаў сацыяльна-эканамічнага і палітычнага разьвіцьця краіны.
У яе склад увайшлі прадстаўнікі розных грамадзкіх аб'яднаньняў і палітычных партый.
Кіраўнік Офіса АБСЭ ў Менску Ганс-Ёгэн Шміт заявіў журналістам, што АБСЭ падтрымлівае стварэньне ў Беларусі грамадзка-кансультатыўнай рады пры адміністрацыі прэзыдэнта.
Днямі БХК атрымаў запрашэньне ўзяць удзел у працы грамадзка-кансультацыйнай рады па правах чалавека пры адміністрацыі прэзыдэнта.