У Віцебску праводзіцца збор подпісаў супраць забудовы тэрыторыі былога канцлягеру “5-ты полк”. На гэтым месцы раней плянавалася зрабіць мэмарыял, але цяпер там будуюць жылыя дамы і гаражы.
Пратэст супраць будоўлі на месцы канцлягеру быў ініцыяваны былымі вязьнямі. На сёньняшні дзень месца загубы больш як 120 тысяч грамадзян у лягеры сьмерці “5-ты полк” па вуліцы Цітова адзначана сьціплым абэліскам, усталяваным у 1964 годзе. Паводле былога малалетняга вязьня канцлягеру Ўладзімера Рызо, у 90-я гады гарадзкія ўлады меркавалі зрабіць тут мэмарыял, але грошай не хапіла. І ўжо тады на нібыта вольнай тэрыторыі пачалі будаваць гаражы. Цяпер будоўля пашыраецца, а архітэктурныя пляны мэмарыялу засталіся нязьдзейсьненымі, хаця пастаноў гарвыканкаму ніхто не адмяняў. Усе яны захоўваюцца ў хатнім архіве спадара Рызо:
“Ёсьць у мяне распараджэньне гарвыканкаму, што гэта ахоўная зона. Ёсьць у мяне і плян, як павінен быў выглядаць мэмарыял, дзе канцлягер быў — а было там 8 баракаў, 120 тысяч чалавек зьнішчана! Але нічога гэтага не зрабілі. Спачатку дазволілі гаражы будаваць, і косткі выкопвалі, калі будавалі. Гароды там сеялі, і цяпер жылыя дамы заклалі ўжо!”
Згодна з архітэктурным праектам, мэмарыял павінен быў мець два арачныя ўваходы: на знак таго, што ў лягеры сьмерці ўтрымлівалі і ваеннапалонных, і цывільнае насельніцтва — жыхароў Віцебску, Віцебскага і Гарадоцкага раёнаў, беларусаў, расейцаў і габрэяў, як сьведчаць архіўныя дакумэнты. На ўзгорку меўся ўзьняцца храм — паводле задумы архітэктараў, месца скрухі і пакаяньня.
Аднак замест мэмарыялу на ўскраіне Віцебску распачалася будоўля жылых дамоў, супраць якой і пратэстуюць гараджане. Да абураных вязьняў былога канцлягеру далучыліся актывісты грамадзянскай кампаніі “Наш дом” — яны выпусьцілі пра сытуацыю з мэмарыялам улётку і пачалі зьбіраць подпісы супраць забудовы гэтай мясьціны. Інфармацыйную падтрымку кампаніі прапанавалі мясцовыя журналісты — сябры БАЖ.
Сабраныя подпісы ініцыятары мяркуюць перадаць у гарвыканкам і аблвыканкам, асабіста новаму старшыню аблвыканкаму Аляксандру Косінцу. Напрыканцы мінулага году спадар Косінец якраз абмяркоўваў з адмыслоўцамі новую канцэпцыю архітэктурнага аблічча абласнога цэнтру. Было прапанавана абнавіць вежу на будынку аблвыканкаму, рэстаўраваць вуліцу Суворава, стварыць ляндшафтны парк у раёне Летняга амфітэатру, дзе праходзіць “Славянскі базар”, і сквэр каля Лядовага палаца. Пра заплянаванае яшчэ дзесяць год таму будаўніцтва мэмарыялу на месцы канцлягеру “5-ты полк” згадак не было. Віцебскія актывісты лічаць гэта несправядлівым і кашчунным.