Сустрэчамі з прадстаўнікамі грамадзянскіх супольнасьцяў завершыўся візыт у Менск кіраўніка БДІПЧ АБСЭ. /img/icon-video.gif
“Мэта сустрэчаў — разгледзець шляхі, як дапамагчы Беларусі палепшыць выбарчую сыстэму”, — заявіў дырэктар Бюро АБСЭ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Янэз Ленарчыч.
У часе свайго візыту ў Беларусь ён сустракаўся з прадстаўнікамі палітычных партый і афіцыйнымі асобамі, у тым ліку з кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімерам Макеем.
“Сустрэча з Макеем ды іншымі афіцыйнымі асобамі праходзіла эфэктыўна. Макей запэўніў у гатоўнасьці і палітычнай волі кіраўніцтва краіны правесьці выбарчую рэформу. Ён адзначыў, што такі працэс будзе ня хуткім, але паступовым”, — паведаміў Ленарчыч журналістам.
Ён адзначыў, што, БДІПЧ АБСЭ можа дапамагчы ўладам Беларусі зьмяніць заканадаўства і рэалізаваць правапрымяняльную практыку: “Каб у гэтым Беларусь адпавядала абавязкам АБСЭ”.
“У працэс рэфармаваньня заканадаўства павінны быць уключаны прадстаўнікі палітычных партый і грамадзянскай супольнасьці”, — перакананы Янэз Ленарчыч.