Сёньня рэгіянальны каардынатар руху “За свабоду” Сяргей Панамароў з Клецку атрымаў зь мясцовай пракуратуры афіцыйны адказ на сваю скаргу пра вандалізм у адносінах да гістарычных помнікаў.
Пракуратура падтрымала заяву апазыцыянэра. Начальніку Клецкага РАУС даручана арганізаваць дадатковую праверку выяўленых фактаў вандалізму ў дачыненьні да гістарычных помнікаў.
“У вёсцы Янавічы цалкам разбураны сьвіран XIX стагодзьдзя. А ў Клецку на былы дамініканскі касьцёл, які лічыцца помнікам першай катэгорыі, усталявана так званая цыбуліна з праваслаўным крыжам. Учыніў пераробку сьвятар Мацьвей Белавус, які атрымаў будынак у часовае карыстаньне пад патрэбы Ўваскрасенскай царквы”, — удакладніў Сяргей Панамароў.