Ці можна лічыць прарывам у беларуска-ўкраінскіх дачыненьнях сустрэчу 20 студзеня прэзыдэнтаў Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Юшчанкі? Як Масква можа адрэагаваць на прынятыя ў Чарнігаве дэклярацыі і рашэньні? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Ігра Лялькоў.
Цыганкоў: “Як можна ацаніць сустрэчу двух прэзыдэнтаў на фоне сёньняшняга палітычнага кантэксту, тыя тэмы, якія ўздымаліся ў Чарнігаве, рашэньні, якія там прымаліся? Ці можна назваць гэта прарывам?”
Лялькоў: “Прарыў – магчыма, было б занадта моцнае слова. Але гэта адзін з сур’ёзных крокаў на шляху да паляпшэньня палітычных адносінаў і ўсталяваньня нармальных эканамічных адносінаў. Таксама сустрэчу можна разглядаць у кантэксьце агульнага паляпшэньня адносінаў паміж Менскам і Захадам. Як вядома, Украіна на постсавецкай прасторы зьяўляецца адной з блізкіх да Захаду дзяржаваў. Таму сустрэча – гэта чарговы крок да паляпшэньня адносінаў з суседзямі і да таго, каб адарвацца ад аднабаковага прывязваньня замежнай палітыкі Беларусі да Расеі”
Цыганкоў: “Вы лічыце, што гэты агульны геапалітычны кантэкст быў важнейшым за ўласна беларуска-ўкраінскія адносіны? Ці можна сказаць, што Юшчанка на гэтай сустрэчы прадстаўляў ня толькі Ўкраіну, але і шырэй Захад?”
Лялькоў: “Я думаю, што гэта падкрэсьліў і Лукашэнка ў адным з сваім выказваньняў, калі падзякаваў Украіне за яе пазыцыю на Захадзе наконт аднаўленьня кантактаў Беларусі і Захаду пасьля столькіх гадоў замаразкаў. Гэты геапалітычны кантэкст зьвязаны з будучай стратэгіяй “Усходняга партнэрства” і з стварэньнем Балта-Чарнаморскага энэргетычнага калідору, -- пра што, дарэчы, БНФ казаў з канца 80-х”.
Цыганкоў: “Раней сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны неаднаразова адкладваліся – над чым міжволі паўставаў цень Масквы. Лукашэнка не рашаўся на гэтыя сустрэчы, баючыся выклікаць незадавальненьне Расеі. Ці азначае спатканьне ў Чарнігаве, што Лукашэнка ўжо ня так баіцца рэакцыі Масквы, ці проста ў Расеі ў дадзеным выпадку няма ніякіх падставаў для нэгатыўнай рэакцыі?”
Лялькоў: “У першую чаргу ў Расеі цяпер нашмат меней магчымасьцяў уплыву – і на Беларусь, і на Ўкраіну. З пачаткам пэўнай “адлігі” паміж Беларусьсю і Захадам ступень залежнасьці ад Масквы – прынамсі, вонкава – зьніжаецца. У гэтым кантэксьце прыйшоў час для гэтай сустрэчы, якая раней неаднаразова адкладалася”