Што б вы хацелі, каб прэзыдэнт ЗША Абама зрабіў для Беларусі? На гэтае пытаньне адказвае лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін:
“Каб ён добра разумеў, дзе Беларусь знаходзіцца і якія ў яе ёсьць праблемы. І што з гэтай краінай трэба працаваць. Гэтага будзе дастаткова на першым этапе яго дзейнасьці.
Я думаю, гэта будуць тыя ж праблемы, як і пры адміністрацыі рэспубліканскай – дэмакратызацыі Рэспублікі Беларусь. Як правы чалавека агульнапрызнаныя ў сьвеце выконваюцца ў Беларусі.
На мой погляд, Абама сёньня меней ведае пра Беларусь, пра тыя праблемы, якія ў галіне дэмакратыі існуюць у Беларусі”.
Адносна лёсу санкцый да Беларусі спадар Калякін адзначыў:
“Усё залежыць ад беларускага боку. Калі рыторыка, якая сёньня ёсьць у беларускім кіраўніцтве будзе прымяняцца на практыцы хаця б на 50%, то санкцыі могуць быць адменены. У адваротным выпадку, усё будзе яшчэ горш, чым было. Калі ўлічваць, што сёньня крызіс ва ўсім сьвеце, то гэта будзе вельмі дрэнна і для беларускага ўраду, і для народа”.