Байцы спэцназу міліцыі ў цывільным затрымалі лідэра руху «Маладая Беларусь» Артура Фінькевіча разам з актывістам арганізацыі Сяргеям Кастыленкам.
Гэта адбылося празь некалькі хвілінаў пасьля завяршэньня акцыі, якую праводзілі актывісты “Маладой Беларусі” каля сталічнага ўнівэрсаму Серабранка ў гонар дня салідарнасьці.
Актывісты раздавалі ўлёткі зь інфармацыяй пра зьніклых. Пасьля завяршэньня акцыі маладыя людзі стаялі на прыпынку аўтобусу, калі каля іх спыніўся мікрааўтобус з танаваным шклом, і адтуль выскачылі людзі ў цывільным. Яны схапілі Артура Філнькевіча і ягоны ноўтбук, які, як падалося назіральнікам, цікавіў іх нават больш. Артур спрабаваў перадаць кампутар Сяргею Кастыленку, але схапілі і яго.
Артур Фінькевіч пасьпеў паведаміць па тэлефоне, што ён знаходзіцца ў Першамайскім РАУС. Раней ён казаў, што міліцыя Першамайскага раёну пагражалі Артуру прыцягнуць яго да крымінальнай адказнасьці за ілжывы данос. Справа тычыцца сьнежаньскіх падзеяў, калі Артура схапілі каля пад’езду, закінулі ў мікрааўтобус, дзе зьбівалі, а потым выкінулі ў поле.
Дазнаўца Першамайскага РУУС сп.Смірноў паведаміў паплечнікам Артура Фінькевіча, што ён сапраўды дастаўлены ў РУУС у справе сьнежаньскіх падзеяў у якасьці пацярпелага. Сьледчы мае да яго некалькі пытаньняў.
16:15 Актывіст руху “Маладая Беларусь” Сяргей Кастыленка знаходзіцца ў міліцыі Ленінскага раёну. Яго затрымалі разам з Артурам Фінькевічам на аўтобусным прыпынку пасьля заканчэньня вулічнай акцыі, прысьвечанай Дню салідарнасьці.
Артура Фінькевіча адвезьлі ў міліцыю Першамайскага раёну, дзе дапытваюць у рамках крымінальнай справы наконт сьнежаньскіх падзеяў. А Сяргея Кастыленку завезьлі ў Ленінскі РУУС і пакуль трымаюць яго ў дзяжурнай частцы.
21:20 Артура Фінькевіча адпусьцілі з пастарунку. Ён паведаміў, што супрацоўнікі міліцыі Першамайскага раёну Менску правяралі паказаньні Артура Фінькевіча на так званым “дэтэктары хлусьні”. Дзеяньні праводзіліся ў рамках крымінальнай справы, распачатай паводле інцыдэнту, які адбыўся ў сьнежні. Тады Артура схапілі невядомыя, кінулі ў машыну, там зьбівалі, а потым выкінулі ў полі.
Паколькі Артур выказаў меркаваньне, што гэта маглі быць прадстаўнікі спэцслужбаў, ягоныя паказаньні вырашылі праверыць на дэтэктары, каб пераканацца ў іх праўдзівасьці.
Артур Фінькевіч паведаміў “Свабодзе”, што сьледчыя казалі, што насамрэч плянавалі яго выклікаць на допыт у панядзелак.