Цэнзура ці павага?

  • Аляксандар Лукашук


Паважаныя ўдзельнікі форумаў,


мы ўдзячныя за вашы камэнтары, яны дапамагаюць і нам, і вам лепш зразумець і ацаніць падзеі. Часам яны больш цікавыя, чым паведамленьні, якія іх выклікалі. Мы з павагай ставімся да вашых меркаваньняў - і хочам, каб дыскусіі ішлі цывілізавана, ветліва. Абразамі нікога ні ў чым не пераканаеш, а толькі абразіш. Пераконваць трэба аргумэнтамі.

Таму форум мадэруецца. Але мы вырашылі зрабіць больш ясным правіла мадэрацыі. Раней, калі, напрыклад, сустракалася адно абразьлівае слова ў камэнтары, мы яго выдадлялі і пакідалі астатні тэкст. Цяпер такі допіс выстаўляцца ня будзе ўвогуле.

Вашы допісы на сайце Свабоды чытаюць і чуюць сотні тысячаў людзей у Беларусі і сьвеце, іх цытуюць, выкарыстоўваюць у сваёй вучобе, працы, спрэчках. Агляд гэтых камэнтароў штодня гучыць у эфіры Свабоды, выкарыстоўваецца ў перадачах Белсата. Публікацыя на сайце Свабоды -- адказная справа.

Мы хочам і спадяземся, вы з намі разам, каб усе наведнікі сайта, і чытачы, і аўтары камэнтароў адчувалі, што да іх ставяцца з павагай.

У чаканьні вашых новых допісаў,

Аляксандар Лукашук,

Дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода