“Эўропе трэба быць больш актыўнай”

Паводле лідэра АГП Анатоля Лябедзькі, Расея гэтым канфліктам з Украінай рэагуе на яе зьнешнепалітычны выбар.

Што да самой паўднёвай суседкі Беларусі, то, паводле палітыка, “Украіне бракуе эканамічнай устойлівасьці”, што выявілася і ў сытуацыі, калі ўжо пасьля падпісаньня пагадненьняў Украіна ня здолела забясьпечыць транзыт газу праз сваю тэрыторыю.

А якія высновы з канфлікту мае зрабіць аб’яднаная Эўропа?


“Сытуацыя паказвае Эўропе, што калі яна неактыўна дзейнічае на постсавецкай прасторы, гэта не азначае, што канфлікты для яе зьнікаюць. Так было ў Грузіі, адносна якой шмат хто ў Эўропе лічыў, што яна далёка і хай там падзеі ідуць, як ідуць. Але калі ў Грузіі здарыўся канфлікт, то ў яго аказалася ўцягнутая і Эўропа. Тое самае і Ўкраіна, прычым тут інтарэсы непасрэдна закранутыя. Гэта азначае, што трэба быць актыўным на постсавецкай прасторы і палітычна, і эканамічна”, — мяркуе Анатоль Лябедзька.