У Ждановічах гарэў гандлёвы цэнтар “Сьвет моды 3”. Папярэдняй прычынай пажару названае кароткае замыканьне. /img/icon-photogallary.gif
12.31 – паступіла паведамленьне пра пажар;
12.50 – узгараньне ліквідавалі, паведаміў прэсавы сакратар Міністэрства ў справе надзвычайных сытуацыяў Віталь Навіцкі.
Раней сябра Рады прадпрымальнікаў рынку “Ждановічы” Алесь Таўстыка паведаміў, што на ліквідацыі ўзгараньня працавалі спэцаўтамабілі службы МНС. Таксама выклікана “хуткая дапамога” і міліцыянты. Выпадковых людзей на месца пажару не дапускаюць.
“Бачна, што будынак ГЦ пасьпешліва пакідаюць гандляры і наведнікі. Многія зь іх выносяць вялікія торбы з таварам”, – удакладніў Алесь Таўстыка.
Зь “Сьвету моды 3” эвакуявана 300 чалавек – пакупнікі і гандляры, піша БелаПАН.
Гандлёвы цэнтар “Сьвет моды” – гэта цяпер трохпавярховы будынак, у сьценах якога разьмешчаныя 680 крамаў і буцікаў.