У Беларусі пачаўся прызыў на тэрміновую службу ў войска. На праходжаньне службы плянуецца накіраваць каля 10 тысяч чалавек. Прызыўнікі папоўняць шэрагі Паветраных Сілаў, транспартных і памежных войскаў, унутраных войскаў МУС.
У прэсавай службе Міністэрства абароны паведамілі, што колькасьць тых, хто пазьбягае выкананьня ваеннага абавязку, зьніжаецца:
“Паводле сацыялягічных дасьледаваньняў, больш за 91 % маладых людзей прыходзяць з жаданьнем служыць у войску, пры прызыве прыходзяць у войска. Колькасьць тых, хто па тых ці іншых прычынах ухіляецца ад прызыву на тэрміновую службу, службу ў рэзэрве, у нас меней за 1 працэнт ад колькасьці тых, хто падлягае прызыву, а іх значна больш за 10 тысяч, якіх прызываюць зараз”.
“І ідзе памяншэньне колькасьці тых, хто ўхіляецца”?
“Так, ідзе паніжэньне”...
На думку Івана Шылы, намесьніка старшыні незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”, высокая колькасьць тых, хто, паводле статыстыкі, жадае служыць у войску, ня сьведчыць пра сапраўднае імкненьне моладзі:
“Я мяркую, што ўсе гэтыя дадзеныя бяруцца з анкетаў, калі прызыўнік ужо ведае нават куды яго разьмеркавалі. Там 80 пытаньняў. І адно зь іх - “Ці хочаце вы служыць у войску”? Ну, калі гэта той момант, калі вырашаецца, у якую частку яго адпраўляюць, то якая розьніца, што ты там у гэтай анкеце напішаш? Ня хочацца ж псаваць стасункі з камандзірамі тых частак”...
Франак Вячорка, лідэр “Моладзі БНФ”, гвалтоўна дастаўлены ў менскі вайсковы шпіталь з мэтай адправіць яго служыць, зазначае: войска даўно ня мае іміджу патрыятычнага і тым больш не адпавядае вобразу школы жыцьця:
“Служба ў сёньняшнім войску перастала быць прыкметай патрыятызму. Кажуць, што войска – школа жыцьця... Я з гэтым ня згодны. На мой погляд, сёньня войска вучыць досьведу, які можна атрымаць у кожным другім гарадзкім двары. Наша войска слабое, - так і не была распрацаваная нармальная заканадаўчая база па прафэсійным войску, якое б магло вывесьці абаронную здольнасьць нашай краіны на новы якасны ўзровень і ня быў выпрацаваны закон аб альтэрнатыўнай службе. А ўлады працягваюць практыку прымусовага пабору хлопцаў у войска, якія страх як ня хочуць ісьці ў войска, а значыць і дбаць пра абароненасьць нашае краіны. Пакуль наша дзяржава ня будзе дбаць пра беларускія інтарэсы, мы будзем мець такое войска і будзем заставацца такімі ж несамастойнымі”...