У бліжэйшы час Беларусь не плянуе падвышаць увазныя мыты на легкавыя аўтамабілі, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі.
“У цяперашні час працы ў дадзеным кірунку не вядуцца”, — сказалі ў прэс-службе, адказваючы на пытаньне агенцтва пра верагоднасьць падвышэньня ставак увазных мытаў на легкавыя аўтамабілі. Пры гэтым там падкрэсьлілі, што гаворка ідзе толькі пра бліжэйшую пэрспэктыву.
Нагадаем, што ад 12 студзеня Расея падвысіла мыта на ўвоз аўтамабіляў у сярэднім на 25—30%.