Агляд недзяржаўных мэдыяў за 13-га студзеня.
Ці праўда, што скароцяць пэнсіі пэнсіянэрам, якія працуюць? Калі падвысяць грашовую дапамогу па доглядзе за дзецьмі? Адказы на гэтыя пытаньні шукала “Комсомольская правда” в Белорусии”. Кажа карэспандэнтка газэты Вольга Шастакова:
“Мы распавядзем пра тое, што працуючых пэнсіянэраў хочуць пазбавіць пэнсіі: часткова ці цалкам — пакуль невядома, але такое рашэньне рыхтуюць. Пэўныя зьвесткі мы атрымалі, і, мяркую, усім пэнсіянэрам будзе гэта цікава: і тым, хто яшчэ працуе, і тым, хто не працуе.
Таксама мы закранулі тое, што гэтак і не паднялі памер грашовай дапамогі, якую атрымліваюць маці на догляд за дзецьмі да трох гадоў. Пэўна, не хапае грошай на гэта ў дзяржавы, яшчэ будуць пытаньне разглядаць”.
Журналісты «Комсомолки» высьветлілі, з каго вылепілі статую бога Апалёна, якую нядаўна ўсталявалі на будынку Нацыянальнага тэатра опэры і балету. Для “Свабоды” журналістка падказала: правобразам стаў вядомы беларускі артыст.
“Народная воля” разьбіраецца ў скандале вакол будаўніцтва жылога дома на тэрыторыі вайсковай часткі ва Ўруччы. Тут кватаруе брыгада ўнутраных войскаў, якой яшчэ нядаўна камандаваў палкоўнік Паўлічэнка. Нагадаю, гэтага чалавека шмат хто лічыць датычным да выкраданьняў і забойстваў дзеячаў апазыцыі.
А журналістка газэты Марыя Эйсмант узяла інтэрвію ад часовага паверанага ў справах Чэхіі ў Беларусі спадара Іржы Караса. Чэхія на паўгода ўзначаліла Эўразьвяз, і цікаўнасьць да пазыцыі гэтай краіны адносна Беларусі зразумелая:
“Спыталася, ці згодны ён, што ў Беларусі пачалася пэўная лібэралізацыя? Спадар Карас адзначыў, што выпусьцілі палітвязьняў і дазволілі некаторым газэтам выходзіць, але нагадаў патрабаваньні, якія застаюцца. Сярод іх — дэмакратызацыя выбарчага закону”.
Газэта “Ганцавіцкі час” высьвятляе, чаму некаторыя жыхары аграгарадка ў вёсцы Разьдзялавічы правялі Новы год бяз газу? З-за рамонту жыхарам аднаго дому адключылі падачу газу і выдалі ў часовае карыстаньне адмысловыя балёнчыкі, але некаторым гэтых прыстасаваньняў не дасталася. Распавядае журналіст Пётар Гузаеўскі:
“Там адна жанчына была тады на працы, на трактары езьдзіла, дык ёй увогуле плітку з балёнчыкам не далі. Жывуць ужо месяц фактычна, не гатуючы ежу. Пытаюся: як жа вы спраўляецеся? Кажуць, што купляюць хамсу ды ядуць з хлебам, вось гэтак неяк перабіваюцца”.