З выкладаньня праграмы дзеяньняў Чэхіі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, сёньня ў Страсбуры пачынаецца сэсія Эўрапейскага парлямэнту.
Сярод шэрагу пытаньняў, што ўключаныя ў парадак дня, ёсьць і беларускае. 14 студзеня эўрадэпутаты абмяркуюць палітыку Эўразьвязу адносна Беларусі і сытуацыю ў краіне. Ужо падрыхтавана аж пяць праектаў адпаведнай рэзалюцыі. Усе іх аб’ядноўвае заклік паставіць разьвіцьцё дыялёгу зь Беларусьсю у залежнасьць ад дэмакратычных рэформаў у краіне.
Дэпутаты выказваюць занепакоенасьць плянамі будаўніцтва на мяжы з ЭЗ “атамнай электрастанцыі паводле расейскай мадэлі чарнобыльскай станцыі”.