Нацбанк: расейскі рубель пад пытаньнем

У Нацыянальным банку Беларусі заяўляюць, што пытаньне ўвядзеньня расейскага рубля ў якасьці адзінай валюты застаецца адкрытым.

Прэсавы сакратар Нацбанку Міхаіл Журавовіч заявіў Інтэрфаксу, што “нельга зьвязваць паніжэньне курса беларускага рубля з плянаваным раней і адкрытым дагэтуль пытаньнем увядзеньня расейскага рубля ў якасьці адзінай валюты саюзнай дзяржавы”.

Таксама спадар Журавовіч абверг чуткі пра магчымую дэнамінацыю беларускага рубля:

"Нават калі ўявіць, што дэнамінацыя і будзе, то пра гэта было б абвешчана афіцыйна”.