Што ёсьць Эўропа для беларусаў: проста геаграфія ці — сыстэма каштоўнасьцяў? “Дванаццаць умоваў”, якія Эўропа вылучыла беларускаму рэжыму, гэта — ультыматум, або напамін пра тыя самыя каштоўнасьці?
Над гэтымі пытаньнямі разважае філёзаф Алесь Анціпенка, грамадзкі рэдактар Радыё Свабода цяперашняга тыдня
— Лішне казаць, што старажытнабеларуская (ліцьвінская) культура мае эўрапейскі код. А нашыя продкі, у адрозьненьне ад украінцаў, значна часьцей ваявалі з Усходам, чым з Захадам. Але вобраз той — нашай Эўропы, амаль сьцёрся з паўсядзённай памяці. І ўсё ж Эўропа — гэта ня толькі нашае мінулае, але й нашая будучыня.
Шмат хто кажа: а нас там не чакаюць!.. А чаму нас мусяць там чакаць? Эўропа гэта ня толькі геаграфія, Эўропа — таксама й сыстэма каштоўнасьцяў. Гэта правы чалавека, свабода слова, вяршэнства закону, свабода прадпрымальніцкай дзейнасьці, адсутнасьць уціску дый шмат што іншае. І таму Эўропа там, дзе гэтыя каштоўнасьці ня проста шануюцца, а ёсьць часткай жыцьця — грамадзкага, публічнага і нават індывідуальнага. У выпадку Беларусі ня нас мусяць чакаць у Эўропе, а мы мусім стацца эўрапейцамі. Бо спрадвеку нічым іншым, чым Эўропай, не былі.
“Дванаццаць умоваў”, якія Эўропа вылучыла беларускаму рэжыму, гэта не ўльтыматум, а напамін пра каштоўнасьці самой Эўропы. Іх можна прыняць, а можна і адкінуць. Але калі адкінуць, то адзіны шлях, які застаецца, гэта шлях у Расейскую Фэдэрацыю. Ня варта цешыць сябе ілюзіямі, што мы зможам застацца ў цэнтры Эўропы, не зрабіўшы гэапалітычнага выбару. І выбар гэты, насамрэч, мае быць выбарам на карысьць нашай беларускай і эўрапейскай суб’ектнасьці. У гэтым сэнсе Смаленская вобласьць заўсёды будзе толькі пэрыфэрыйнай часткай РФ. А межы аб’яднанай Эўропы некалі будуць межамі з Расейскай Фэдэрацыяй.
“Дванаццаць умоваў” аб’яднанай Эўропы аказаліся, аднак, зацяжкімі. А таму тая, нашая, Эўропа запрапанавала афіцыйнаму Менску значна больш лёгкі варыянт паступовага наладжваньня нармальных стасункаў. Ёсьць шанец. А выразным знакам надзеі на тое, што мы мусім вярнуць Эўропу ў Беларусь, ёсьць нашая эўрапейская мінуўшчына.