Наколькі абгрунтаваныя размовы пра магчымую дэнамінацыю беларускага рубля? Ці зручны зараз час для дэнамінацыі, ці пойдзе на гэта кіраўніцтва краіны? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Барыс Жаліба.
Цыганкоў: “Апошнімі днямі і ў Інтэрнэце, і проста на вуліцах, каля абменных пунктаў пашыраюцца размовы пра магчымую дэнамінацыю беларускага рубля. Нацыянальны банк у адмысловай заяве 6 студзеня рашуча абверг гэтыя чуткі. Але натуральна, што пасьля апошніх падзеяў з дэвальвацыяй шмат хто ўжо не давярае заявам Нацбанку. Наколькі абгрунтаваныя размовы пра дэнамінацыю? Ці можна сказаць, што няма дыму без агню?”
Жаліба: “Мяркую, што падставы для гэтых размоваў ёсьць. Мы на цэньніках і ў фінансавых паперах вымушаныя мець справу з такімі вялізнымі лічбамі, што гэта нязручна і нявыгадна.
З пэўных банкаўскіх крыніцаў да мяне даходзяць чуткі, што новыя банкноты ўжо надрукавалі.Можа, гэта і сапраўды так, бо дэнамінацыя насьпела. Апошні раз гэта было ў 2000 годзе, і тады мы выкрасьлілі тры нулі. Інфляцыя зьела пакупніцкую здольнасьць нашага беларускага рубля, і справа ўжо насьпела.
Але ж я думаю, што дэнамінацыі не адбудзецца ў найбліжэйшы час, бо зараз столькі праблемаў, якія зьвязаныя з сусьветным фінансавым крызісам — гэта і дэвальвацыя, і другая хваля росту цэнаў. Я б сказаў, што зараз не да дэнамінацыі”.
Цыганкоў: “Звычайна дэнамінацыю праводзяць тады, калі нацыянальная валюта моцная і стабільная. У момант нейкіх крызісаў і пераменаў улады імкнуцца гэтага не рабіць…”
Жаліба: “Ёсьць такое меркаваньне, але гэта не галоўнае. Галоўнае — гэта тэхнічныя прычыны. Бо вельмі нязручна працаваць з такімі лічбамі. Трэба за кошт дэнамінацыі павялічыць пакупніцкую здольнасьць рубля. Мы страцілі ўжо банкноту „адзін рубель“ — гэта ж ненармальна. Я скажу больш — нам патрэбна грашовая рэформа. Яна таксама насьпела, але ўсё засланяе сусьветны крызіс.”
Цыганкоў: “А чаму ўсе так непакояцца? Дэнамінацыя — чыста тэхнічны акт. Ну, выкрасьляць адзін ці тры нулі… Людзі баяцца нешта страціць, ці што?”
Жаліба: “Я ня ведаю, чаго тут баяцца. Непакоіцца ня трэба, ніхто нічога ня страціць. Ну, выкрасьляць нулі — ніхто не пацерпіць, ані ўкладчыкі, ані банкі. Няма чаго тут баяцца, ніхто ад дэнамінацыі не пацерпіць”.
Жаліба: “Мяркую, што падставы для гэтых размоваў ёсьць. Мы на цэньніках і ў фінансавых паперах вымушаныя мець справу з такімі вялізнымі лічбамі, што гэта нязручна і нявыгадна.
З пэўных банкаўскіх крыніцаў да мяне даходзяць чуткі, што новыя банкноты ўжо надрукавалі.
Дэнамінацыя насьпела, але не адбудзецца ў набліжэйшы час
Але ж я думаю, што дэнамінацыі не адбудзецца ў найбліжэйшы час, бо зараз столькі праблемаў, якія зьвязаныя з сусьветным фінансавым крызісам — гэта і дэвальвацыя, і другая хваля росту цэнаў. Я б сказаў, што зараз не да дэнамінацыі”.
Цыганкоў: “Звычайна дэнамінацыю праводзяць тады, калі нацыянальная валюта моцная і стабільная. У момант нейкіх крызісаў і пераменаў улады імкнуцца гэтага не рабіць…”
Мы страцілі ўжо банкноту „адзін рубель“ — гэта ж ненармальна.