Выйшаў чацьверты альбом сэрыі аўдыёкніг “Дыскарня Нашай Нівы”. Ім стаў дыск Вальжыны Морт “Музыка саранчы”.
Аўдыёкнігу паэткі склалі вершы, якія прагучалі летась на хвалях нашага радыё ў перадачы “Начная чытанка”. Музычнае аздабленьне яе зрабіў аўтар ідэі паэтычнай дыскарні Дзьмітры Дзьмітрыеў, а выдала “Беларуская музычная альтэрнатыва”.
Вальжына Морт прызналася, што з насьцярогаю ставіцца да сынтэзу паэзіі зь іншымі відамі мастацтва. Яна кажа, што паэзія — самадастатковы від творчасьці, і ўспрымаць вершы ёй замінаюць нават малюнкі на старонках паэтычных зборнікаў. Але музыка — выключэньне.
“Паэзія і музыка — гэта самыя блізкія віды мастацтва, бо ў самой паэзіі ўжо ёсьць музыка і добры музыка можа гэта толькі падкрэсьліць, зрабіць гэта больш зразумелым вуху, якое не натрэніраванае гэтую музыку ў паэзіі пачуць”.
Таму ідэя Дзьмітрыя Дзьмітрыева злучыць яе вершы са сваімі музычнымі фантазіямі Вальжыне Морт прыйшлася даспадобы. Спадар Дзьмітрыеў жа, у сваю чаргу, вылучае паэтку з усіх сучасных маладых беларускіх літаратараў. Паводле ягоных словаў, празь вершы Вальжыны Морт расейскамоўныя чытачы далучаюцца да беларускае паэзіі. І ён не сумняецца ў посьпеху зробленага ім дыску.
“Вальжына Морт карыстаецца вялікім попытам сярод маіх знаёмых расейскамоўных аматараў паэзіі. Я нават ня ведаю чаму, але менавіта Вальжына Морт шмат для каго зьяўляецца брамаю ў беларускамоўную літаратуру. У мяне ёсьць знаёмая дзяўчына, армянка, якая прыехала з Армэніі, але яна вельмі захапляецца Вальжынай Морт. Таму я бачу, што ў гэтай паэткі тут сапраўдныя фанаты”.
Пяць трэкаў на дыску “Музыка саранчы” занялі ў спадара Дзьмітрыева даволі шмат часу. Каб знайсьці адпаведнае музычнае суправаджэньне, ён слухаў некаторыя вершы паэткі да двухсот разоў і кожны раз знаходзіў нейкія новыя сэнсы Вальжыніных словаў. Спадар Дзьмітрыеў спадзяецца, што і слухачы новай паэтычнай аўдыёкнігі, якая працягвае запачаткаваную ім сэрыю, успрымуць глыбіню твораў маладой паэткі.
Дарэчы, вершы Вальжыны Морт вельмі высока ацанілі чытачы і крытыкі ЗША, дзе паэтка цяпер жыве і дзе летась выйшла яе кніжка “Фабрыка сьлёз” у перакладзе на ангельскую мову. Вальжыну Морт запрасілі выкладаць курс паэтычнага майстэрства ў магістратуры ўнівэрсытэту гораду Балтымар.