У Менску пасьля абвалу рубля крамы пачалі зачыняцца на пераацэнку тавараў. Адмыслоўцы прагназуюць інфляцыю на ўзроўні 30-35%.
Сёньня на пераацэнку тавараў зачыніўся салён бытавой тэхнікі – “Карона-тэхна”. Учора ўвечары тут быў ажыятажны попыт на тавары і паліцы хутка пусьцелі. Таму яго й зачынілі “па тэхнічных прычынах”. У аддзеле тэлевізараў па тэлефоне патлумачылі:
“Мы ад раніцы не працавалі. У нас цяпер адбываецца пераацэнка, увесь тавар пераацэньваецца”.
На колькі ж прыкладна падвысяцца цэны?
“На 10% недзе. У нас недзе ў сярэднім атрымоўваецца 10%, як мы паглядзелі па цэнах. Потым адчынімся. Адчынімся недзе пасьля трох, напэўна”.
Да прыкладу, салён бытавой тэхнікі “Пяты элемэнт” наогул не працуе. На дзьвярах абвестка: “Зачынены з 1-га па 5-е студзеня”. Затое працавала крама “Разумныя рэчы”. Як паведамілі гандляры, там цэны пакуль не падняліся і сёньня быў наплыў пакупнікоў. Днём у краме яшчэ адказвалі, што тавар ёсьць:
“Але, канечне, столькі людзей, што невядома, што будзе ўвечары. Але пакуль ёсьць”.
Мянялі цэньнікі і дробныя гандляры на рынках – кошты вырасьлі прыкладна на 20%. Яны тлумачылі гэта падвышэньнем курсу даляру. На сайтах інтэрнэт-крамаў кошты ў далярах пералічаныя па курсу 2700 рублёў за даляр.
Лідэр рэспубліканскага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка заявіў, што дробныя гандляры панесьлі значныя страты ад абвалу рубля. А гэта адаб’ецца на пакупніках:
“Прадпрымальнікі пацярпелі. Гэта ўплывае на цэны. Гэта вельмі моцна паўплывала на тых прадпрымальнікаў, якія маюць справу з безнаяўным разьлікам. Бо грошы абясцэніліся на 20%. Зараз прадпрымальнікі пераацэньваюць свой тавар з улікам падвышэньня кошту даляра. Цэны будуць падвышацца мінімум на 20%. І канечне гэта паўплывае на пакупніцкую здольнасьць насельніцтва, якая прыкметна паменшыцца. Тым, як дзяржава абышлася, што ўсё гэта на новы год зрабіла, прадпрымальнікі абураны. Некаторыя прадпрымальнікі за адну ноч страцілі добры аўтамабіль”.
Паводле кіраўніка цэнтру “Стратэгія” Леаніда Заікі, пакуль мяняюць цэньнікі тыя, хто працуе з далярам ці эўра. А дзяржаўныя крамы чакаюць каманды. Адносна сытуацыі ў краіне пасьля абвалу рубля Леанід Заіка заявіў:
“Людзей абрабавалі на 25%. Асабліва тых, хто трымаў рублёвыя ўклады, якія складалі па краіне амаль тры мільярды даляраў. Іх страты складуць прыкладна 800 мільёнаў даляраў па краіне. А далей пачынаецца інфляцыя – на ўзроўні мінімум 30-35%. Словам, поўны правал. Адзіны варыянт, які можа быць, гэта пераход на расейскі рубель. Бо цяпер практычна можна зрабіць дэнамінацыю. І 2600 – гэта прыкладна будзе 26-27 рублёў. І потым аўтаматычна, цягам году, пераход на расейскі рубель”.
Нагадаем, 2 студзеня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў афіцыйны курс даляра ЗША на ўзроўні 2650 рублёў, а эўра ў памеры 3703 рублёў.