Смаргоньскія ўлады не дазволілі пікет супраць будаўніцтва АЭС. У адмове смаргонскія чыноўнікі спасылаюцца на тое, што дагэтуль не падпісаны указ прэзыдэнта аб будаўніцтве АЭС менавіта ў Астравецкім раёне.
Смаргоньскія актывісты плянавалі правядзеньне пікета “Астравецкая АЭС – пагроза смаргоньцам” на 11 студзеня. Сёньня адзін з заяўнікаў, Алесь Дзергачоў, атрымаў пісьмовую адмову з райвыканкама.
У лісьце таксама ўдакладняецца, што пакуль толькі Дзяржаўная камісія па выбару месца разьмяшчэньня зямельнага надзелу для будаўніцтва АЭС падпісала акт аб будаўніцтве АЭС у Астравецкім раёне.
А паколькі прэзыдэнт не падпісаў указ аб будаўніцтве, смаргоньскія чыноўнікі лічаць немэтазгодным правядзеньне масавага мэрапрыемства супраць будаўніцтва АЭС.