Сёньня старшыня грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” (зарэгістраванае ва Ўкраіне) Віктар Гарбачоў паведаміў “Свабодзе”, што найвялікшыя фінансавыя страты з-за абвалу беларускага рубля панесьлі прыватныя гандляры, якія прадаюць харчовыя тавары.
Суразмоўца падкрэсьлівае:
“У Беларусі быў вельмі актыўны гандаль харчовымі прадуктамі. Прадпрымальнікі зрабілі вялікі абарот. Аднак яны не пасьпелі абмяняць беларускія рублі з выручкі ў валюту ці ўкласьці грошы ў выгадную справу. Паводле нашых падлікаў, ажно 90 працэнтаў прыватных гандляроў працавалі са стратамі. Для іх лепш было б у пераднавагодні пэрыяд не рабіць нічога”.