Кандыдат эканамічных навук Леанід Злотнікаў сказаў сёньня “Свабодзе”, што прагназуе рост інфляцыі ў першым квартале 2009 году аж на 15-20%. Толькі за кошт дэвальвацыі беларускага рубля інфляцыя падскочыць на 7-8%:
“Але ж ёсьць і іншыя чыньнікі інфляцыі. У сьнежні 2008 году на дапамогу камэрцыйным банкам выдалі 2 трыльёны беларускіх рублёў. Гэта ж таксама інфляцыя. І інфляцыя немалая. А ёсьць жа і яшчэ фактары, якія падвышаюць інфляцыю. Таму і будзе працэнтаў 15-20”.
Паводле афіцыйнай інфарамцыі, за 11 месяцаў 2008 году інфляцыя ў Беларусі склала 12%.