“Газпром” павялічыў транзыт газу празь Беларусь на 20 млн. кубамэтраў за суткі. Паводле прэс-сакратара “Газпрому” Сяргея Купрыянава, гэта не зьвязана са спыненьнем паставак газу ва Ўкраіну.
Раніцай 1 студзеня “Газпром” спыніў падачу газу ва Ўкраіну, бо дагэтуль так і не падпісаны кантракт адносна цаны газу і кошту транзыту праз украінскую тэрыторыю. Кіеў згодны купляць газ па 201 даляру за тысячу кубамэтраў – Масква спачатку прапанавала 418 даляраў, потым пагадзілася на 250. Летась цана газу для Ўкраіны складала 179,5 даляраў. Раніцай 1 студзеня “Газпром” спыніў падачу газу ва Ўкраіну, бо дагэтуль так і не падпісаны кантракт адносна цаны газу і кошту транзыту праз украінскую тэрыторыю. Кіеў згодны купляць газ па 201 даляру за тысячу кубамэтраў – Масква спачатку прапанавала 418 даляраў, потым пагадзілася на 250. Летась цана газу для Ўкраіны складала 179,5 даляраў.