Сёньня судзьдзя Клецкага райсуду Алена Гасьцеева аштрафавала рэгіянальнага каардынатара руху “За свабоду” Сяргея Панамарова на 30 базавых велічыняў – 1 мільён 50 тысяч рублёў. Яго абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу 7 сьнежня.
Адразу пасьля прысуду Сяргей Панамароў заявіў Радыё Свабода наступнае:
“Гэта ж нейкі абсурд! На якіх падставах яна такое прыдумала?! 7 сьнежня ў Клецку не было аніякага мітынгу. Сваё рашэньне судзьдзя мне на рукі не дае. А мяне папярэдзілі, што ў такім выпадку яна можна нешта выдумаць. Напэўна, будзе раіцца са старшынёй суду альбо міністэрствам. Будуць такім чынам „ляпіць“ паперу. Таму вось зараз пішу заяву, аднясу ў суд і паспрабую пачытаць рашэньне асабіста”.
“Свабода” раней паведамляла, што 7 сьнежня ў Клецку плянавалася сустрэча насельніцтва са старшынёй добраахвотнага Таварыства па ахове помнікаў гісторыі і культуры Антонам Астаповічам. Аднак супрацоўнікі аддзелу культуры Клецкага райвыканкаму і мясцовыя міліцыянты не пусьцілі ахвотных у Палац культуры. Пазьней міліцыянты абвінавацілі Сяргея Панамарова ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу.