Шэраг падзеяў у культурным жыцьці Беларусі сёлета быў зьвязаны з 200-годзьдзем выдатнага дзеяча нацыянальнага адраджэньня, пачынальніка беларускай літаратуры на беларускай мове і першага беларускага прафэсійнага драматурга Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Юбілей шырока адзначаўся ў краіне. Асобе Дуніна-Марцінкевіча прысьвячаліся навуковыя канфэрэнцыі, мастацкія выставы, спэктаклі, вечарыны.
Тэатар: Пінігін і Шурпін
І самая яркая тэатральная падзея году таксама зьвязаная зь імем клясыка -- спэктакль “Пінская шляхта” ў Беларускім нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы. Посьпех спэктакля найперш тлумачыцца яркай рэжысурай Мікалая Пінігіна, які і ў чацьвёртай сваёй пастаноўцы на галоўнай драматычнай сцэне краіны айчыннай клясыкі (да гэтага былі “Тутэйшыя” Купалы, “Ідылія” Дуніна-Марцінкевіча, “Сымон-музыка” Коласа) застаўся пасьлядоўным: ня вельмі аддаляючыся ад клясычнага тэксту і нацыянальнай сцэнічнай традыцыі, знайшоў вострую думку ў старым творы і вырашыў яе мэтафарычнымі сродкамі сучаснага татальнага тэатру.
Сатыру Дуніна-Марцінкевіча на беларускую шарачковую шляхту і на расейскіх чыноўнікаў Пінігін вывеў на гістарычную драму цэлага народу -- “временное присутствие” і фанабэрыстасьць мясцовай шляхты сталі прычынай згубы колісь магутнай, а пасьля абрабаванай расейскімі акупантамі дзяржавы. Акцёрскае дасягненьне году таксама зьвязанае са спэктаклем “Пінская шляхта” – вобраз станавога прыстава Кручкова ў інтэрпрэтацыі Віктара Манаева. Карыкатурны на пачатку, ягоны Кручкоў пад фінал вырастае да знаку ўлады-акупанта, улады-рабаўніка, якая разам з апошняй капейчынай забярэ і сьвядомасьць, і годнасьць, і краіну. Ды так хітра, што ня толькі шараговы народ, а і эліта гэтага і не заўважаць.
Тэатар сілкуецца сьвежымі ідэямі, у тым ліку і мастацкімі, драматургаў. Паступальнае разьвіцьцё нацыянальных тэатральных культураў вызначаецца і зьяўленьнем новых драматургаў, што адбываецца вельмі рэдка, бо драматургія – найскладанейшы від літаратуры. Сёлета ў Беларусі заявіў пра сябе новы драматург Анатоль Шурпін, і гэта яшчэ адна сур’ёўная падзея ў айчынным тэатры і літаратуры. Прэм’ера ягонай п’есы “Хто пакахае мадам?” у пастаноўцы рэжысэра Вэнедыкта Растрыжэнкава адбылася ў Тэатры беларускай драматургіі.
П’еса “Хто пакахае мадам?” напісаная ў нетрадыцыйным для Беларусі жанры гратэскавай камэдыі. Драматург-пачатковец Анатоль Шурпін маніфэстуе сваё прынцыповае далучэньне да заходнеэўрапейскіх традыцыяў. У п’есе — элемэнты рэнэсанснай камэдыі становішчаў з пераапрананьнямі і блытанінай полу, пазьнейшай салённай драмы і сучаснай камэдыі абсурду. Аналягаў такой п’есы ў айчыннай драматургіі няма. Вось такая размова адбылася ў мяне з Анатолем Шурпіным пасьля прэм’еры ў Тэатры беларускай драматургіі.
Ракіцкі: Трынаццаць гадоў прайшло, як ты напісаў першы варыянт п’есы. Чаму столькі часу прайшло да пастаноўкі?
Шурпін: Яшчэ дзесяць гадоў я яе перапісваў. У купалаўскі тэатар запрашалі, чытаў іншую п’есу ў коласаўскім у Віцебску. Але ніхто зь іх не рашыўся што-небудзь з маіх п’ес паставіць.
Ракіцкі: Які тэатар ты хацеў бы сёньня бачыць, хацеў бы рабіць?
Шурпін: Эўрапейскі.
Ракіцкі: Што ты маеш на ўвазе?
Шурпін: Постсавецкі рэалізм, які ўжо так надакучыў.
Выяўленчае мастацтва: за год -- 50 выставаў
А зараз пра падзеі году ў выяўленчым мастацтве мы размаўляем з намесьнікам старшыні Саюзу мастакоў, вядомым жывапісцам і графікам Сяргеем Цімохавым.
Цімохаў: Галоўнай падзеяй году я найперш назваў бы першы беларускі біенале жывапісу, графікі, скульптуры. Гэтая выстава была конкурснай. Пасьля таго, як выбралі пэўную колькасьць працаў і выставілі ў трох залях нашага Палацу мастацтваў, адбылося тайнае галасаваньне, у якім узялі ўдзел самі аўтары выстаўленых твораў. У намінацыі “жывапіс” былі два прызёры – Леанід Хобатаў і Ўладзімер Канцыдайлаў. У намінацыі “графіка” першае месца заняў Рыгор Сітніца, у намінацыі “скульптура” – Андрэй Асташоў. Мы правялі таксама першую міжнародную выставу. Ад Беларусі ў ёй бралі ўдзел па дзесяць чалавек, паводле рэйтынгу, вызначанаму на біенале. І мы запрасілі нашых суседзяў – мастакоў зь Літвы, Латвіі, Расеі, Украіны, Польшчы, а таксама з Малдовы і Румыніі. Выстава называлася “Разам”.
Ракіцкі: А ці былі беларускія мастакі запатрабаваныя ў іншых краінах?
Цімохаў: Мы праводзілі выставу ў Літве. Там былі прадстаўленыя творы графікаў Уладзімера Вішнеўскага і Ўладзімера Зінкевіча. У Маскве была пэрсанальная выстава Рыгора Сітніцы. Зусім нядаўна праводзілася вялікая імпрэза ў Лёндане, у галерэі Алы Булянскай. Пашыраюцца кантакты з Польшчай. У Валбжыху адбылася ўжо другая выстава беларускіх мастакоў. Сёлета ў знакамітым замку “Ксёнж” выстаўлялі свае працы Рыта і Сяргей Цімохаў.
Ракіцкі: Ці заявілі пра сябе ў 2008 годзе маладыя мастакі?
Цімохаў: Мы правялі маладзёвую выставу. Паводле яе вынікаў, мы зрабілі выставу ў Маскве. У ёй узялі ўдзел такія мастакі, як Некрашэвіч, Пяткевіч, Андрэй Савіч, скульптары Аганаў, Анушка, Асташоў.
Ракіцкі: Сёлета некалькі мэтраў беларускага мастацтва адзначылі свае юбілеі...
Цімохаў: Юбілейныя выставы народных мастакоў Леаніда Шчамялёва і Гаўрылы Вашчанкі ў мастацкім музэі сталі падзеямі мастацкага жыцьця краіны. Выстава Вашчанкі спачатку была разгорнутая ў Гомелі ў галерэі ягонага імя, а пасьля яшчэ паказвалася ў Азэрбайджане. Выстава Шчамялёва таксама была ў сталіцы Латвіі. Карыфэі плённа працуюць і сёньня, дэманструюць высокае мастацтва.
Ракіцкі: Сяргей, ты поўны аптымізму...
Цімохаў: Мастакі прынамсі актывізаваліся. А мы не даем ім спаць. Цэлы шэраг агульных выставаў адбылася сёлета. Вось і ў гэтыя дні разгорнутыя экспазыцыі да юбілеяў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Язэпа Драздовіча. У нас былі цікавыя агульныя выставы партрэту, натурморту. За год адбылося 50 выставаў, і палова зь іх – пэрсанальных.
Папулярная музыка: губляюцца крытэры
Вынікі году ў папулярнай музыцы мы падводзім з музычным крытыкам Зьмітром Падбярэскім.
Падбярэскі: Лічу галоўнай падзеяў году аднаўленьне канцэртнай дзейнасьці беларускамоўных гуртоў. Другая падзея -- запусьціўся цікавы музычны інтэрнэт-рэсурс “experty.by”, на якім чатыры чалавекі рэцэнзуюць усю музычную прадукцыю ў Беларусі. Гэты рэсурс вельмі патрэбны. Апошнім часам некаторыя нашы выканаўцы, найперш гэта тычыцца поп-выканаўцаў, пачалі надта аптымістычна і высока ацэньваць тое, што яны робяць. На кожным кроку можна пачуць пра “зорак эстрады”. Нарэшце, спадзяюся, у інтэрнэце будуць выстаўленыя ацэнкі ўсім кружэлкам, якія выдаюцца. І з практыкі гэтага году было бачна, што высокіх адзнакаў не заслужылі многія, нібыта папулярныя ў пэўных колах выканаўцы.
Ракіцкі: Што ты, крытык Зьміцер Падбярэскі, з дыскаў, якія выйшлі ў 2008 годзе, вызначаеш як сапраўдныя мастацкія падзеі, якія вызначыліся і прафэсыяналізмам і навізною?
Падбярэскі: Найперш, дыск “Сон-трава” этна-трыо “Тройца” з цалкам новым для гэтага калектыву гучаньнем. Да таго ж музыкі самі пісалі музыку да народных тэкстаў і займаліся аранжаваньнем народных мэлёдыяў. Яшчэ адна падзея году – дыск Аляксандра Растопчына, які ён запісаў у Нью-Ёрку, узяўшы за аснову беларускія народныя песьні і клясыку беларускай патрыятычнай песьні – “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, “Магутны Божа”, “Зорка Вэнэра”. Зрабіў ён гэта вельмі рэвалюцыйна і культурна.
Ракіцкі: А якія канцэрты ў адыходзячым годзе ты вызначаеш?
Падбярэскі: Я вызначыў бы аднаўленьне традыцыі правядзеньня канцэртаў “Рок па вакацыях”. Сёлета такі канцэрт з посьпехам адбыўся ў канцэртнай зале “Менск”.
Ракіцкі: Што можаце сказаць пра джаз? Ці ня ёсьць прыкметы адраджэньня джазавага клюбнага жыцьця?
Падбярэскі: Джаз вымагае прафэсіяналізму. У Беларусі гэтая музыка ня надта запатрабаваная, і як толькі хтосьці даходзіць да пэўнай прафэсійнай плянкі, дык адразу пачынае шукаць заробак за мяжой. А тое, што актыўна працуе група “Apple Tea”, якая, дарэчы, сёлета адзначыла сваё 15-годзьдзе, дык гэта толькі таму, што яна можа зарабляць грошы другаснымі праектамі. Зрэшты, сёлета яшчэ летась вельмі запатрабаваны гэты калектыў на карпаратыўных вечарынах, не атрымаў напярэдадні новага году ніводнага запрашэньня.
Ракіцкі: Чым патлумачыш? Крызісам?
Падбярэскі: Напэўна, крызысам.
Альтэрнатыўнае дакумэнтальнае кіно: фэстывальныя трыюмфы
І сёлета, асэнсоўваючы айчынны кінапрацэс, мы зноў вымушаны канстатаваць, што ў новай, постсавецкай Беларусі, існуе два кінематографы – афіцыйны, дзяржаўны, і незалежны, альтэрнатыўны. Першы працягвае ідэалягічнае абслугоўваньне ўлады, другі спрабуе зразумець, асэнсаваць складаныя палітычныя і грамадзкія працэсы ў сучаснай Беларусі, зрухі ў псыхалёгіі людзей посткамуністычнай эры.
Натуральна, мастацкае кіно патрабуе вельмі вялікіх грошай і вытворчай базы, таму альтэрнатыўнае кіно ў Беларусі найперш разьвіваецца ў дакумэнтальным жанрах. Здымаць можна і адной відэакамэрай, сучасная тэхніка дазваляе мантаж карціны ў хатніх умовах. Дапамагае незалежным кінадакумэнталістам і цікавасьць да Беларусі на Захадзе, там знаходзяцца замежныя спонсары і прадусары. Да таго ж беларускае дакумэнтальнае кіно ахвотна паказвае першы беларускі незалежны тэлеканал “БелСат”. Дый пры яго ўдзеле быў зьняты шэраг фільмаў. Гаворыць кінааналітык Максім Жбанкоў:
“Беларускае дакумэнтальнае кіно на сёньня — адзіная якасная крыніца экраннага экспарту з нашай краіны. Гэта значыць, што беларуская кінадакумэнталістыка — найлепшае, што сёньня робіцца нашымі кінамайстрамі. І вельмі сумна, што якраз вось гэтыя нашыя цудоўныя экспартныя беларускія дакумэнтальныя кінастужкі ў самой краіне амаль ніхто ня бачыць. Бо не зацікаўленае тэлебачаньне, на жаль. Няма жаданьня тыражаваць на дысках. І мне асабіста вельмі шкада, што ёсьць шыкоўнае беларускае дакумэнтальнае кіно, якое беларусы ня бачаць”.
Беларускае дакумэнтальнае кіно сёлета паказвалася на многіх прэстыжных міжнародных кінафэстывалях. І ў шэрагу фільмаў, якія адзначаліся міжнароднымі ўзнагародамі, найбольшы посьпех сёлета мела стужка Ўладзімера Коласа “Галерэя Ады”. Пасьля трыюмфу ў расейскім Ханты-Мансійску фільм, прысьвечаны былому вязьню гета, колішняй вясковай настаўніцы, заснавальніцы мастацкай галерэі ў мястэчку Германавічы пад Шаркоўшчынай Адзе Райчонак, атрымаў адну з найвышэйшых узнагародаў на фэстывалі ў Бэрліне — спэцыяльны прыз Эўрапарлямэнту, а затым і галоўны прыз фэстывалю дакумэнтальных фільмаў у францускім Ля-Рашэлі. Вось што казаў нашаму Радыё Ўладзімер Колас літаральна праз некалькі хвілінаў пасьля абвяшчэньня вынікаў:
“Гэта супэрперамога, проста фантастыка. Не магу да канца яшчэ адысьці ад навіны, але гэта насамрэч проста неверагодна — столькі краінаў, столькі вельмі салідны канкурэнтаў… Спачатку ў дзясятку лепшых я ўвайшоў і ўрэшце атрымаў галоўны прыз… Гэта, яшчэ раз кажу, проста фантастыка…”
Помнікі гісторыі і культуры: год руйнаваньня
Цягам году ў цэнтры ўвагі Радыё Свабода была ўжо даўно вострая для Беларусі праблема захаваньня гістарычнай і культурнай спадчыны. Ці адбыліся зрухі да лепшага? Якім быў адыходзячы 2008 год для Беларусі – годам захаваньня культурных каштоўнасьцяў нацыі ці іх руйнаваньня? З гэтага пытаньня я пачаў размову са старшынём Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антонам Астаповічам.
Астаповіч: Гэты год быў сапраўды пераважна годам руйнаваньня. Пазытыўных зьяваў было вельмі мала, акрамя лякальных аб’ектаў. Прыкладам, прафэсійнай рэстаўрацыі ў Юравічах, ці аднаўленьня Магілёўскай ратушы. Я вельмі ўсьцешаны, што мільярд бюджэтных грошай вылучана на наступны год на рэстаўрацыю Жыліцкага палацу. Але ж гэта вельмі і вельмі мала. І страцілі мы значна болей. Гэта – страты аўтэнтычных канструкцыяў Нясьвіскага замку, на аб’екце, які знаходзіцца ў міжнародным сьпісе гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны. Адзначу таксама непрафэсійную рэстаўрацыю на аб’екце ЮНЭСКО ў Міры. А самае трагічнае, што адбылося, -- практычна поўная страта культурнага пласта на тэрыторыі гістарычнага цэнтру Менску, а гэта значыць, была зьнішчана гістарычная матрыца, на якой ў пэрспэктыве можна было б зрабіць прафэсійную рэканструкцыю гістарычнага цэнтру.
Ракіцкі: Усё гэта ўжо немагчыма аднавіць?
Астаповіч: Культурны пласт – гэта падмуркі. Калі зьнішчаны яны, дык пра якую далейшую навуковую рэстаўрацыю ці рэканструкцыю можна гаварыць?! Матрыца зьнішчана бяз комплексных навуковых дасьледаваньняў, архітэктурна-археалягічных абмераў. Гэта страчана незваротна. І самае прыкрае, што гэта адбылося на гісторыка-культурнай каштоўнасьці першай катэгорыі.
Ракіцкі: У змаганьні, якое вялі ваша таварыства, грамадзкасьць, ці ўдалося нешта абараніць?
Астаповіч: Мы змагаліся ўвесь год, але практычна нічога абараніць не ўдалося. Меркаваньне грамадзкасьці для нашага чыноўніцтва нічога ня варта. Нічога ня варта для чыноўнікаў і меркаваньні нават самых высокакваліфікаваных экспэртаў. Самае прыкрае, што нават праваахоўныя органы ніяк не рэагуюць на парушэньні заканадаўства.
Ракіцкі: Дык хто вінаваты? Чаму ўсё гэта адбываецца?
Астаповіч: Яшчэ б год таму я мог бы абвінаваціць шэраг канкрэтных дзяржаўных служачых. Але за паўтары гады працы ў гэтай галіне набыў досьвед, каб сказаць, што вінавата сыстэма – і дзяржаўная, і палітычная, якая склалася ў Беларусі.
Ракіцкі: Ваш прагноз на 2009 год пэсымістычны?
Астаповіч: Пэсымістычны. Я мяркую, што акрамя дасьледчых валанцёрскіх праектаў, Таварыства будзе працягваць займацца толькі дакумэнтальнай фіксацыяй татальных парушэньняў. Зноўку назапашваць дасье, чым Таварыства і займалася апошнія паўтара гады. І лепшага прагнозу я пакуль ня бачу.