Фундацыя хрысьціянскай дэмакратыі Малдовы ўганаравала актывіста Партыі БНФ Франка Вячорку прэміяй “Новая генэрацыя”.
Штогод у сьнежні Фундацыя хрысьціянскай дэмакратыі Малдовы адзначае шэраг асобаў у краіне і ў сьвеце за істотны ўклад у сьцьвярджэньне нацыянальных, хрысьціянскіх і эўрапейскіх каштоўнасьцяў.
Сёлета ўганаравана 10 чалавек. Сярод іх Франак Вячорка, які атрымаў узнагароду, як паведамілі арганізатары, “за мужнасьць і адвагу ў барацьбе за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі”.
У цырымоніі будзе браць удзел віцэ-сьпікер парлямэнту Малдовы, лідэр Хрысьціянска-дэмакратычнай народнай партыі Юры Рошка.
У 2005 годзе Фундацыя хрысьціянскай дэмакратыі Малдовы адзначыла лідэра руху “За свабоду” Аляксандра Мілінкевіча ўзнагародай “Залатое Сэрца” за шчырую адданасьць абароне і адстойваньню дэмакратыі, правоў чалавека і эўрапейскіх каштоўнасьцяў”.