Сьвята Божага Нараджэньня вядомыя ў беларускім грамадзтве асобы адзначаюць па-рознаму. Адны прыгадваюць, што раней ніколі не зьвярталі асаблівай увагі на рэлігійнае сьвята і ня маюць сямейнай традыцыі сьвяткаваць Раство, іншыя адзначаюць, што сёньняшні дзень для іх мае асаблівае значэньне.
Пастар пратэстанцкай суполкі “Новае жыцьцё” Вячаслаў Ганчарэнка паведаміў, што сёньня ў храме — сьвяточнае набажэнства. 24 сьнежня ўвечары вернікі суполкі традыцыйна знаходзяцца дома ў сваіх сем’ях.
“Звычайна ўначы на Раство людзі па сем’ях адзначаюць сьвята. Робяць стол і сьвяткуюць дома. Упрыгожваем нашы дамы, каб яны зіхацелі агеньчыкамі нябёсаў. Ну, а потым, 25-га ў царкве мы зьбіраем нашых дзяцей, дарослых і запрашаем сваіх сяброў, робім добрую канцэртную праграму”.
Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк цяпер знаходзіцца ў Нью-Ёрку. Ён распавёў “Свабодзе”, як будзе адзначаць Каляды.
“Гэта ня ёсьць сьвятам суб’ектыўным. Ёсьць традыцыя касьцельная, хрысьціянская і народная. Гэтай традыцыі прытрымліваецца народ, які верыць у Бога і разумее, што такое Нараджэньне Хрыстова. Таму пытаньне “Хто і як?” — гэта калі чалавек трапіў у нейкія асаблівыя абставіны.
Пра мяне можна сказаць, што я, сапраўды, у асаблівых абставінах. Але я заўсёды намагаюся так зрабіць, каб гэтыя абставіны мне дазвалялі сустрэць і адзначыць гэтае сьвята разам з жонкаю. Гэта абавязковая куцьця, абавязковая аплатка, абавязкова быць разам і абавязкова гэта адзначаць.
Гэтая традыцыя непарушная. Яна існуе стагодзьдзі, і калі гэта не адзначае нехта і лічыць, што як хоча, так і будзе рабіць, то гэта проста чалавек “савецкай традыцыі” і не прытрымліваецца ні боскіх традыцый, ні касьцельных, ні народных“.
Аляксандар Казулін расказаў “Свабодзе”, што на Каляды ён разам з дочкамі паедзе да цешчы ў Дзяржынск. Сп.Казулін належыць да праваслаўнай канфэсіі, а ягоная жонка Ірына была каталічкай і зрабіла сямейнай традыцыяй наведваць бацькоў усёй сям’ёй на Каляды.
“Цяпер, калі жонкі няма, гэта асабліва важна. Селядзец пад шубай — гэта абавязкова! Таксама будзе гусь ці качка, рыбныя катлеткі з шчупака. Нехта злавіў і падарыў. Віно… Больш ніхто нічога ня п’е. Раней, калі быў жывы цесьць, то ён, зразумела, піў толькі гарэлку.
Гэты год быў для ўсіх складаны, а для мяне асабліва хмуры. Зразумела, што будзем успамінаць перш за ўсё маю любімую жонку, маці будзе ўспамінаць сваю дачку, а дзеці — сваю маму“.
Сябра Сойму партыі БНФ Юры Хадыка падзяліўся сваімі плянамі на Каляды.
“Я па паходжаньні, можна сказаць, савецкі чалавек. Асабліва няма ў нас ніякіх традыцый. Але я, канечне, як і ўвесь сьвет, Нараджэньне Хрыстова паважаю і люблю. Ніякіх асаблівых традыцый няма.
Будзе стол, зразумела. Цяжар сьвятаў у нас перамясьціўся з Новага году на Нараджэньне Хрыстова. Дакладна ведаю, што ўжо гатовы халадзец. Учора жонка прыцягнула гусака. Калі ўжо яго гатаваць, я ня ведаю, бо ў яе зараз шмат турбот. Бегае па дактарах. Прахварэла пяць месяцаў“.
26 сьнежня ў Чырвоным касьцёле — храме Сьвятых Сымона і Алены — адбудзецца прэзэнтацыя другога альбому “Беларускі Хрысьціянскі Хіт”. Пройдзе сьвяточны канцэрт з удзелам гурту “Псальмяры”, выканаўцаў Андрэя Мельнікава, Інэсы Леаданскай, Ядвігі і Ганны Багдановіч, Алеся Наркевіча. Чакаецца таксама ўдзел хору “Глёрыя”.