Радыё Свабода працягвае сачыць за лёсам інваліда-вазочніка з Магілёва Ўладзімера Вусікава. Каб дамагчыся паляпшэньня ўмоваў пражываньня, ён 2 верасьня зладзіў пікет ля Магілёўскага гарвыканкаму. За акцыю пратэсту Ленінскі суд абласнога цэнтру пакараў яго штрафам на семдзесят тысяч рублёў. Пры канцы лістапада інваліду паведамілі, што яму такі выдзелілі пакой у Доме вэтэранаў. І вось тыдзень таму Ўладзімер Вусікаў засяліўся ў новае жытло. На выходных спадар Уладзімер запрасіў нашага магілёўскага карэспандэнта да сябе ў госьці.
Гаспадар, перад тым як паказаць пакой, выбачыўся, што не запрасіў раней. Тры дні ён вымушаны быў наводзіць у пакоі парадак і дамагацца, каб адміністрацыя прыстасавала яго да патрэбаў інваліда-вазочніка:
“Стан тут жахлівы быў. Яны ж ведалі, што я, вазочнік, засяляюся, і маглі адразу ўсё прадугледзець. Прыбраць парожкі. Я ня мог у ванну й туалет папасьці. Усё абарванае, усё бруднае. Прыйшлі сацыяльныя работнікі. Цягам двух дзён навялі тут парадак. І вось тады ў мяне зьявіўся настрой, што я нарэшце атрымаў жыльлё”, — тлумачыць Уладзімер Вусікаў.
Пакоем ён задаволены. Вялікая заля, кажа, квадратаў пад пятнаццаць, а кухняй была б задаволеная нават самая прыдзірлівая гаспадыня. Вокны глядзяць на немалады ўжо сасоньнік. На балькон выехаць пакуль Вусікаў ня можа, бо завузкія дзьверы.
Уладзімер Вусікаў зазначае, што ў новым сваім жытле адчувае сябе вальней, чым у ранейшай двухпакаёвай кватэры:
“І ўнук там, і дзеці. І не разьвярнуцца там. І не заўжды можам патрапіць на кухню, і прыбіральняй не пакарыстаесься. Чатыры-пяць чалавек у двухпакаёвай кватэры. Асабліва мне, як вазочніку, ці то жывот прыхапіла — і нельга патрапіць. Ну, а тут вальней, ніхто не замінае. Толькі сумнавата тут”.
У старой кватэры разам з інвалідам жылі двое дарослых сыноў, унук, а таксама жонка, зь якой Уладзімер Вусікаў чатырнаццаць гадоў разьведзены.
У новае сваё жытло спадар Уладзімер прыдбаў лядоўню, тэлевізар, тое-сёе з мэблі. Кажа, што зьбіраецца падключацца да кабэльнага тэлебачаньня. З суседзямі пакуль не перазнаёміўся, аднак з кожным, каго сустрэне ў самім Доме й па-за ім, вітаецца.
Уладзімер Вусікаў — інвалід першай групы. У 2000 годзе яму ампутавалі адну нагу, а праз два гады — другую. У 1987 годзе ў Маскве яму зрабілі апэрацыю на сэрцы, паставілі штучны мітральны кляпан. Тады ён не спадзяваўся, што пражыве пасьля апэрацыі столькі гадоў. Тое, што апэрацыю зрабілі ў 1987 годзе і цяпер ён жыве ў пакоі нумар восемдзесят сем, лічыць ня проста супадзеньнем. Кажа: пажыву яшчэ.
Уладзімеру Вусікаву шэсьцьдзесят тры гады. Больш за дваццаць пяць гадоў адпрацаваў электрамантажнікам. На пэнсію выйшаў па стане здароўя. Памер пэнсіі і стаў прычынай, празь якую яму адмаўлялі ў сацыяльным жытле. Яна, паводле чыноўнікаў, была завялікай — на сто пяцьдзясят тысяч рублёў перавышала пражытковы мінімум.