У Смаргоні адбылася прэзэнтацыя кнігі паэзіі і прозы Дар’і Ліс з Залесься, якая раней удзельнічала ў перадачах Радыё Свабода. Кнігу падрыхтаваў да выданьня Рух “За свабоду”, яна выйшла ў сэрыі “Гарадзенская бібліятэка”, што была заснавана сёлета.
Гэта дэбют Дар’і Ліс, першая яе кніга. Як гарадзенцы знайшлі аўтарку, даведаліся пра яе творы? Апавядае Павал Мажэйка з Руху “За свабоду” з Горадні:
“Кніга Дар’і Ліс называецца “Вясновы джаз”. Пазнаёміліся мы з Дашай абсалютна выпадкова. Зьвярнуўся да нас з просьбай надрукаваць яе кнігу Аляксандар Мілінкевіч, ён быў на Смаргоншчыне, і мясцовыя актывісты папрасілі яго аб гэтым. У сваю чаргу я прапанаваў, каб прадмову да яе кнігі напісала Данута Бічэль. Кніга ў значнай ступені зроблена грамадзкім чынам гарадзенцаў: вокладка, шыхтоўля, карэктура і друк”.
Я зьвярнуўся з пытаньнямі да самой аўтаркі, хай яна скажа найперш — пра што яе кніга?
Ліс: “Мая кніга — гэта зборнік апавяданьняў і вершаў. Вершы — пра тое, што хвалюе ў жыцьці, у палітыцы, у каханьні. Апавяданьні — гэта хутчэй гісторыі розных людзей, гісторыі, якія ў нейкай ступені маюць дачыненьне да мяне альбо да сяброў”.
А што Дар’і Ліс падабаецца пісаць найбольш? Што, на яе ўласны погляд, у яе больш удала атрымліваецца?
Ліс: “Я люблю пісаць кароткія апавяданьні. Мне здаецца, што яны ў мяне добра атрымліваюцца. Гэта як удых і выдых: напісаў, адпусьціла. Тое ж самае датычыць і вершаў. Але не атрымліваецца яшчэ пісаць штосьці больш аб’ёмнае, значнае па памеры, пакуль што ня йдзе. Напэўна, мне не хапае часу, працавітасьці і жыцьцёвага досьведу”.
Паўла Мажэйку я папрасіў падсумаваць: што ўдалося сёлета зрабіць у сэрыі “Гарадзенская бібліятэка”, і якія кнігі Рух “За свабоду” плянуе выдаваць у наступным годзе?
Мажэйка: “Напярэдадні мы адзначылі выхад чацьвертай кнігі – гэта том Аляксея Карпюка, які мае назву “Разьвітаньне зь ілюзіямі”. Ён сам яшчэ падрыхтаваў яе да выданьня перад сьмерцю ў 1992 годзе, потым кнігу выкінулі з аднаго выдавецтва менскага, і цяпер яна выйшла ў “Гарадзенскай бібліятэцы”. У самых бліжэйшых плянах нашых выданьне кнігі размоваў зь беларускімі інтэлектуаламі “Зрабаваны народ”. Адметнасьць у тым, што размовы зрабілі польскія журналісты, і гэтым яна, на наш погляд, цікавая. Яны глядзяць на Беларусь не зашоранымі вачыма, яны задаюць пытаньні часам банальныя, часам, нам падаецца, дзіцячыя, адказ на якія відавочны. Але гэта пытаньні, якія раскрываюць сутнасьць беларускага мысьленьня. Таксама хутка выйдзе кніга, зробленая зь “Бібліятэкай “Бацькаўшчыны”: “Быкаў у дакумэнтах, успамінах”, гэта будзе двухтомнік, дзе будуць лісты пісьменьніка, успаміны пра яго. І таксама плянуем бліжэй да лета выпуск “Гродназнаўства” — гэта першы альтэрнатыўны падручнік, які ў свой час адмовіліся выдаваць гарадзенскія ўлады, у ім будзе багата ілюстрацый, цяпер іх каля пяцісот ужо”.