Сёньня ўраньні прыйшла жалобная вестка зь Белаазёрску – там памерла паэтка і перакладчыца Ніна Мацяш.
Аўтарка каля дзясятка паэтычных кніг, перакладчыца “Маленькага прынца” Антуана дэ Сэнт-Экзюпэры і твораў шмат каго зь іншых францускіх, бэльгійскіх, нямецкіх, польскіх і ўкраінскіх пісьменьнікаў, старшыня Берасьцейскай абласной філіі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў пакінула гэты сьвет на 66-м годзе жыцьця.
Данута Бічэль: “Ніна Мацяш была нашай зоркай”
Міхась Скобла: “Ніна Мацяш – самы сьветлы чалавек, якога я ведаў”
Ул.Арлоў: “Дзякуючы Ніне Мацяш, людзі рабіліся беларусамі”