Удзельнічае гісторык мастацтва Сяргей Харэўскі, ”<br/эфір 18 сьнежня 2008 году
“БССР — Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Утвораная 1 студзеня 1919 году. Адна з чатырох стваральніц Савецкага Саюзу ў 1922 годзе і адна з трох яго ліквідатараў у 1991 годзе. Яе пераемніцай у 1991 годзе стала сувэрэнная Рэспубліка Беларусь.
БССР працягвае жыць у сьвядомасьці сучасных людзей як настальгія па лепшых часах, калі за чалавека думала партыя і дзяржава. Зь мітам БССР нас лучыць багата легендаў — пра невераемны ўзьлёт культуры і пра “1000 страваў з бульбы”, пра “родную мову” і пра футбол. Бальшыня грамадзянаў Рэспублікі Беларусь нарадзілася й вырасла там“.
***
Ракіцкі: Чым жа была БССР — фармальнай адміністратыўнай адзінкаю ў савецкай імпэрыі, ці рэальнай дзяржаваю?
Харэўскі: Ад пачатку свайго стварэньня БССР была ня больш рэальнай за БНР.
Бальшавікі 1 студзеня 1919 году абвясьцілі раптам у Смаленску незалежную Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку Беларусь. То бок, ССРБ, а не БССР. На чале гэтай рэспублікі стаў паэт Цішка Гартны, які й склаў славуты “Маніхвэст Часовага Работніча-Селянскаго Савецкаго Правіцельства Беларусі”. Але тая Савецкая беларуская рэспубліка праіснавала толькі два месяцы. І ўжо 27 лютага 1919 году была ўтвораная ня менш эфэмэрная Літоўска-Беларуская ССР, але без вялізарных этнічна беларускіх абшараў са Смаленскам улучна. А вось жа назва БССР узьнікае толькі напярэдадні ўваходжаньня яе ў СССР, пры канцы 1922 году.
Ракіцкі: Такім чынам, ад самага пачатку гісторыя БССР, гісторыя яе стварэньня і ўзбуйненьня, ахутаныя смугою мітаў, праўдаў і напоўпраўдаў. Сярод іншага, як ісьціна прамаўлялася, што ў БССР склалася ідэальная сытуацыя ў нацыянальным пытаньні, безпраблемная эканаічная сытуацыя, “развітое двуязычіе” і іншае…
Харэўскі: БССР моцна адрозьнівалася ад іншых рэспублік аднастайнасьцю нацыянальнага складу.
Беларусы складалі блізу 80% жыхароў. І амаль усе яны лічылі, што валодаюць і расейскай, і беларускай мовамі. Такім чынам, сярэдні беларус публічна гаварыў, як умеў, па-расейску, але пасыўна валодаў беларускай моваю, якую ўпарта называў роднай на ўсіх перапісах. Пры тым зь перапісу ў перапіс рос адсотак прадстаўнікоў нацыянальных мяншыняў, што лічылі роднай моваю беларускую. А пра тое, што ў рэспубліцы жылі сотні тысяч палякаў, украінцаў, габрэяў ды іншых, мала хто задумваўся, бо аніякіх таварыстваў, аніякага друку, аніякіх нацыянальных школаў, апроч беларускіх, не існавала. Таму й праблемаў не было. А пра літоўцаў у БССР ці беларускіх татараў стала чуваць толькі ў перастройку! Як і на якой мове гавораць людзі на Палесьсі, у польскіх, украінскіх ці літоўскіх сем’ях, ніхто толкам ня ведаў у БССР.
Ракіцкі: Сапраўды, “Родная мова” перапісаў — адзін з найяскравейшых мітаў пра БССР. У той жа час у гарадох былі толькі расейскія школы. Хіба яны не былі магутным інструмэнтам асыміляцыі ў БССР?
Харэўскі: Сёньня б я і гэта назваў мітам. Але гэта не была этнічна расейская школа. Гэта былі школы, у якіх выкладалі па-расейску. Мы там вучылі расейскую мову столькі ж, як і беларускую, вучылі беларускую і расейскую літаратуру, гісторыю БССР і геаграфію БССР. Ніякіх зьвестак пра ўласна расейскую гісторыю зь геаграфіяй мы не атрымлівалі. Сярэдні беларус у выніку, наогул мае вельмі цьмяны цям пра рэальную Расею. Я ўжо не кажу, пра этнічную расейскую культуру, зь якой нідзе ў БССР не было магчымасьці сустрэцца. А варта было зайсьці ў кнігарню ў любым райцэнтры, каб пераканацца, што расейскія кнігі былі дэфіцытам.
Ракіцкі: Атрымліваецца, што мова тытульнай нацыі выконвала ў БССР спэцыфічныя функцыі. Гэта была мова народнай масы на вёсцы і мова высокай культуры — энцыкляпэдыяў, тэатру, літаратуры. Але наколькі гэтая схема магла быць жыцьцёвай? Як доўга магла існаваць такая мадэль у савецкай імпэрыі?
Харэўскі: Ня ведаю. Але гэта факт, што з году ў год беларускіх кніг выпускалася ўсё болей. Кнігі Уладзімера Караткевіча, Кастуся Тарасава, Адама Мальдзіса, Міхася Ткачова, што ўплывалі на нацыянальную самасьвядомасьць, былі вельмі папулярнымі й разыходзіліся накладамі ў дзесяткі тысяч экзэмпляраў, пра што сёньня толькі можна марыць. І не высыхалі крыніцы новай літаратуры. Штогод выходзілі дзесяткі кніг маладых аўтараў, якія пісалі па-беларуску. Атрымлівалася, што пры вонкавай саветызацыі, русыфікацыі, аб’ём беларускага слова не зьмяншаўся. Гэта як з савецкай вытворчасьцю алькаголю, перад якой ставілася задача зьменшыць спажываньне, але павялічыць вытворчасьць.
Ракіцкі: Але культура магла існаваць сама па сабе, а народ жыць сам па сабе. У брудныя калгасы, што стаялі па калена ў гноі, не даляталі сьпевы пра родную вёсачку беларускіх савецкіх паэтаў, якія сталаваліся ад партыйнага стала…
Харэўскі: Так, пэўная рацыя ў вашых словах ёсьць, але… Падобна, што гэтаксама культура існуе паўсюль у сьвеце.
Калі і быў беларускі сувэрэнітэт у савецкай імпэрыі, дык гэта ў культуры, у межах якой высьпелі Васіль Быкаў і Алесь Разанаў, Арлен Кашкурэвіч і Мікола Селяшчук. Ну, а для народу існавала беларуская эстрада — “Песьняры”, “Сябры”, Верасы“, песьні якіх станавіліся і народнымі, і застольнымі. Беларусы, у сучасным сэнсе, склаліся акурат у часы БССР. Сярод іншага — была амаль сьцёртая розьніца паміж захадам і ўсходам рэспублікі, вырасла ўласная інтэлігенцыя ва ўсіх галінах, з атэістычнай прапагандай сьцёрліся і рэлігійныя адрозьненьні. Усе жыхары БССР пачалі ўсьведамляць сябе беларусамі, хоць і савецкімі. Рост этнічнай ідэнтычнасьці беларусаў ад 1980-х гадоў напачатку выглядаў парадоксам, бо адбываўся паралельна з нарастаючай уніфікацыяй культуры ў СССР. Амаль паўсюдна ў Беларусі, напрадвесьні перабудовы, акрэсьлілася цікавасьць да “каранёў”, да помнікаў даўніны, да фальклёру і нацыянальнай гісторыі. У прафэсійнай культуры вылучылася цэлая “фальклёрная” плынь, пачаліся пошукі “загадкавай душы народу”. Дыялектыка заключалася ў тым, што, памнажаючы культурны прадукт у нацыянальных формах, камуністычныя ўлады не адказалі на выклік часу пра “сацыялістычны зьмест”. І гэтая колькасьць, урэшце, перарастала ў якасьць — умацаваньне этнічнай ідэнтычнасьці і ўсьведамленьне сваёй выключнасьці. Усё гэта падрыхтавала новае нацыянальнае адраджэньне пры канцы ХХ стагодзьдзя.
Ракіцкі: Адным з устойлівых мітаў пра БССР было тое, што тут самы высокі ўзровень жыцьця сярод усіх савецкіх рэспублік. Наколькі гэта адпавядала рэчаіснасьці?
Харэўскі: Цалкам адпавядала. Калі браць СССР, я сам бываў у самых розных яго кутках, то наш край можна было параўнаць хіба з Эстоніяй. Паводле якасьці дарог, навабудаў,
дабраўпарадкаванасьці гарадоў, якасьці і асартымэнту харчоў, нават паводле якасьці пітной вады, Беларусь вельмі выгодна адрозьнівалася. У БССР на лепшую ў СССР берасьцейскую шашу, прыяжджалі здымаць фільмы пра Амэрыку. Уздоўж трасы ставілі бігборды, прывозілі пару замежных аўтамабіляў, і вось сярод раўнюткіх калгасных палеткаў быў гатовы капіталістычны антураж!
Ракіцкі: А зь іншага боку, за беларушчыну выдаваліся адно лапці ды калаўроты! А калі згадаць савецкі міт пра тысячу беларускіх страваў з бульбы, дык апроч усьмешкі ён нічога не выклікаў… А якія яшчэ міталягемы пра БССР прышчапіліся на беларускай глебе?
Харэўскі: Напрыклад, пра краіну буслоў і зуброў, хоць і тых, і іншых, у Беларусі было ня болей, чым у суседняй Польшчы. Многія міты, аднак, аказалі вялікае ўзьдзеяньне, напрыклад, на мастацкую культуру. Так, менавіта ў БССР былі выдуманыя такія віды мастацтва, як інкрустацыя саломкаю, чаго ніколі не існавала раней, ці ільняныя лялькі. Але былі й адроджаныя такія віды мастацтва, як габэлен ці шклярства. І вялізарную ролю адыграў у БССР культ Скарыны. Былі створаныя паліграфічныя ПТВ, дзесяткі друкарняў і выдавецтваў. Нашая выбітая нацыянальная школа графікі была славутая на ўвесь сьвет. Самыя лепшыя кнігі ў СССР — гэта быў і магутны міт, і сапраўдная рэальнасьць. Натуральна, зусім нядрэнным быў і міт пра “1000 страваў з бульбы”, што спрабавалі ўвесьці ў сыстэму грамадзкага харчаваньня.
Ракіцкі: Яшчэ адзін устойлівы міт часоў БССР быў пра тое, што тут жылі самыя культурныя, працавітыя, спакойныя, чыстыя, сумленныя савецкія людзі. Памятаеце, нават казалі, што Беларусь — гэта “зборачны цэх” Савецкага Саюзу, а Расеі — “сыравінны прыдатак” Беларусі?
Харэўскі: І гэта таксама праўда. Кожны чацьвёрты савецкі матэматык паходзіў зь Беларусі.
Паводле тэмпаў росту колькасьці навуковых і навукова-пэдагагічных кадраў, у 1970 — 1980-я гады Беларусь апярэджвала ўсе рэспублікі СССР. Іх колькасьць за 30 год напярэдадні распаду СССР вырасла ў Беларусі ў 6,3 разы супраць 4,3 у цэлым па Саюзе. Да пачатку 1990-х гадоў Беларусь, паводле ўзроўню навукова-тэхнічнага патэнцыялу, апярэджвала ўсе рэспублікі былога Савецкага Саюзу і краіны былога сацлягеру. У шэрагу навуковых напрамкаў беларускія вучоныя працавалі на сусьветным ўзроўні. У Акадэміі Навук, галіновых навукова-дасьледчых інстытутах і ВНУ працавала больш за 100 тысяч навукоўцаў!!! І сапраўды атрымлівалася, што тут жылі культурна і чыста. І тым беларусы ў 1980-я страшэнна ганарыліся. Ганарацца, паводле інэрцыі. аж да сёньня. Гэтая фанабэрыя акурат з часоў БССР, калі мы былі самым захадам вялікай дзяржавы, яе брамаю ў Эўропу.
Ракіцкі: А чаму так сталася? Ці гэта заслуга саміх беларусаў, ці гэта вынік сьвядомай палітыкі Масквы?
Харэўскі: Я ня думаю, што ў Масквы была нейкая пэўная канцэпцыя на гэты конт, кшталтам, зрабіць вітрыну СССР у Менску. Але факт, што тэрытарыяльна і адміністрацыйна БССР апынулася ў выгодным становішчы. Была адзіная ў СССР рэспубліканская чыгунка, чыя тэрыторыя супадала з нацыянальнай, быў асобны эканамічны беларускі рэгіён. Блізкасьць да гэтак званых сацыялістычных краінаў Эўропы адыграла сваю ролю. Але вялізарную ролю ў фармаваньні міту “БССР” адыграў уласна беларускі мэнталітэт.
Зьбіраць тэлевізары, лядоўні, фотаапаратуру, вылічальную тэхніку, станкі і машыны мусяць людзі, гатовыя да дысцыпліны, якія маюць пэўны адукацыйны цэнз, жаданьне мець справу са складанымі тэхналёгіямі. Адпаведна, у гарах ці пустынях такіх кадраў не было. Такім чынам экспарт прадукцыі ў 90 краінаў сьвету — чыстая праўда.
Ракіцкі: Чым, з вашага гледзішча, тады была БССР — рэальнасьцю ці савецкім аблудным мітам? Што такое БССР для Вас?
Харэўскі: БССР — гэта краіна, у якой вырасьлі тры пакаленьні беларусаў. Гэта — рэальнасьць, у якой было гарантаванае месца беларускай мове і прафэсійнай высокай культуры. Для мяне БССР — гэта выдавецтва “Беларуская Савецкая Энцыкляпэдыя імя Пятруся Броўкі”, гэта — “Песьняры” ў росквіце славы, гэта — аўтамабілі “БелАЗ” і фатапараты “Зэніт”. Таксама мы ганарыліся, ужо не згадаю чаму і сатырычным часопісам “Вожык” і пазыўнымі беларускага радыё “Краіна мая дарагая…”, што будзілі нас штодня. Натуральна, і той паваеннай архітэктурай БССР, у якой ужо вырасла некалькі пакаленьняў беларусаў і якая назаўсёды будзе вызначаць вобраз нашай краіны. То бок,
БССР — гэта міт, які, авалодаўшы беларусамі, стаў рэчаісным увасабленьнем зблытаных канцэпцыяў пачатку ХХ стагодзьдзя.
Ракіцкі: Але беларуская савецкая культура існавала ў вызначаных ідэалёгіяй формах, а зьмест, сутнасьць былі наскрозь палітызаваныя, спрошчаныя. Што нам сёньня з гэтых тысячаў тамоў ідэалягічнай макулятуры, перакладаў на беларускую мову камуністычных дзеячаў? Куды цяпер дзець тыя завалы карцінаў і скульптураў на савецкую сацыялістычную тэматыку?
Харэўскі: А ці былі беларускае кіно, беларускі балет, беларуская опэра па-за БССР? А хіба не было шэдэўраў у беларускім савецкім драматычным тэатры? А хіба творчасьць Ўладзімера Караткевіч, Янкі Брыля, Алеся Адамовіча ці Андрэя Макаёнка — не беларуская спадчына? Скульптуры Азгура, Бэмбеля, Глебава, Анікейчыка стаяць на нашых вуліцах і плошчах. Так, у іх адлюстраваўся савецкі міт, але ж яны рэальнае, у камяні ці мармуры, увасабленьне таго міту. Гэтаксама беларускія песьні… Нарэшце, палацы культуры і жылыя мікрараёны — ня проста адлюстраваньне мітаў пра Беларусь, а рэальнасьць, дадзеная нам!
Ракіцкі: Рэальная БССР — гэта ўжо гісторыя, якая аддаляецца ад нас далей і далей. Але ці існуе ў сьвядомасьці сучаснага беларуса БССР як міт, прычым міт цэласны? Хто ёсьць носьбітам гэтага міту?
Харэўскі: Носьбітамі міту пра квітнеючую Беларусь у выглядзе БССР засталіся колішнія дзеячы мастацтва, навукі, культуры — рэстаўратары і рэдактары, фатографы і дыктары, бібліятэкаркі, інжынэры, батанікі.
Міт пра БССР трывушчы ў сьвядомасьці тых, хто ствараў тую краіну сваім талентам. Тыя, хто атрымліваў прасторныя творчыя майстэрні, шматтысячныя наклады кніг, бясплатныя пуцёўкі ў санаторыі, званьні і прэміі. Выглядае, з прычыны сёньняшняй культурнай сытуацыі сьветлы міт пра БССР яшчэ запатрабаваны.
Ракіцкі: Як доўга ён усё ж будзе жыць? Бясконца, ці ўсё ж яму калісьці давядзецца сканаць? Хто стане тады магільшчыкам яго?
Харэўскі: Як ні парадаксальна, цяперашняя ўлада амаль цалкам ігнаруе культурную й ідэйную спадчыну БССР.
За выключэньнем сьцягу, гербу і музыкі гімна ўзору 1950-х гадоў фактычна нічога ў ідэалягічным партфэлі не засталося. Зьніклі магутныя міты пра “рэспубліку-партызанку”, пра спрадвечнае змаганьне з панскім прыгнётам і расейскім царызмам. У Белавескай пушчы замест зуброў пасяліўся нейкі Дзед Мароз, а замест Хатыні гасьцей возяць на атракцыён “лінія Сталіна”, без дай прычыны адабралі імя ў праспэкта Машэрава. Скінуты за борт увесь культурны багаж, даробак беларускага мастацтва, музыкі й літаратуры за 70 гадоў. Ідэалёгія БССР узору 1980-х гадоў — гэта ж была ідэалёгія росквіту нацыянальнай культуры, асьветы й пад’ёму навукі. На мастатцве не эканомілі. Але, даўно няма таго, што раней было. Так што міт пра БССР затухае, і галоўным магільшчыкам выступае цяперашняя ўлада. Ўрэшты, яна — магільшчык усяго беларускага, у тым ліку і пары БССР.
БССР працягвае жыць у сьвядомасьці сучасных людзей як настальгія па лепшых часах, калі за чалавека думала партыя і дзяржава. Зь мітам БССР нас лучыць багата легендаў — пра невераемны ўзьлёт культуры і пра “1000 страваў з бульбы”, пра “родную мову” і пра футбол. Бальшыня грамадзянаў Рэспублікі Беларусь нарадзілася й вырасла там“.
***
Ракіцкі: Чым жа была БССР — фармальнай адміністратыўнай адзінкаю ў савецкай імпэрыі, ці рэальнай дзяржаваю?
Харэўскі: Ад пачатку свайго стварэньня БССР была ня больш рэальнай за БНР.
Ад пачатку свайго стварэньня БССР была ня больш рэальнай за БНР.
Ракіцкі: Такім чынам, ад самага пачатку гісторыя БССР, гісторыя яе стварэньня і ўзбуйненьня, ахутаныя смугою мітаў, праўдаў і напоўпраўдаў. Сярод іншага, як ісьціна прамаўлялася, што ў БССР склалася ідэальная сытуацыя ў нацыянальным пытаньні, безпраблемная эканаічная сытуацыя, “развітое двуязычіе” і іншае…
Харэўскі: БССР моцна адрозьнівалася ад іншых рэспублік аднастайнасьцю нацыянальнага складу.
БССР моцна адрозьнівалася ад іншых рэспублік аднастайнасьцю нацыянальнага складу.
Ракіцкі: Сапраўды, “Родная мова” перапісаў — адзін з найяскравейшых мітаў пра БССР. У той жа час у гарадох былі толькі расейскія школы. Хіба яны не былі магутным інструмэнтам асыміляцыі ў БССР?
Харэўскі: Сёньня б я і гэта назваў мітам. Але гэта не была этнічна расейская школа. Гэта былі школы, у якіх выкладалі па-расейску. Мы там вучылі расейскую мову столькі ж, як і беларускую, вучылі беларускую і расейскую літаратуру, гісторыю БССР і геаграфію БССР. Ніякіх зьвестак пра ўласна расейскую гісторыю зь геаграфіяй мы не атрымлівалі. Сярэдні беларус у выніку, наогул мае вельмі цьмяны цям пра рэальную Расею. Я ўжо не кажу, пра этнічную расейскую культуру, зь якой нідзе ў БССР не было магчымасьці сустрэцца. А варта было зайсьці ў кнігарню ў любым райцэнтры, каб пераканацца, што расейскія кнігі былі дэфіцытам.
Ракіцкі: Атрымліваецца, што мова тытульнай нацыі выконвала ў БССР спэцыфічныя функцыі. Гэта была мова народнай масы на вёсцы і мова высокай культуры — энцыкляпэдыяў, тэатру, літаратуры. Але наколькі гэтая схема магла быць жыцьцёвай? Як доўга магла існаваць такая мадэль у савецкай імпэрыі?
Харэўскі: Ня ведаю. Але гэта факт, што з году ў год беларускіх кніг выпускалася ўсё болей. Кнігі Уладзімера Караткевіча, Кастуся Тарасава, Адама Мальдзіса, Міхася Ткачова, што ўплывалі на нацыянальную самасьвядомасьць, былі вельмі папулярнымі й разыходзіліся накладамі ў дзесяткі тысяч экзэмпляраў, пра што сёньня толькі можна марыць. І не высыхалі крыніцы новай літаратуры. Штогод выходзілі дзесяткі кніг маладых аўтараў, якія пісалі па-беларуску. Атрымлівалася, што пры вонкавай саветызацыі, русыфікацыі, аб’ём беларускага слова не зьмяншаўся. Гэта як з савецкай вытворчасьцю алькаголю, перад якой ставілася задача зьменшыць спажываньне, але павялічыць вытворчасьць.
Ракіцкі: Але культура магла існаваць сама па сабе, а народ жыць сам па сабе. У брудныя калгасы, што стаялі па калена ў гноі, не даляталі сьпевы пра родную вёсачку беларускіх савецкіх паэтаў, якія сталаваліся ад партыйнага стала…
Харэўскі: Так, пэўная рацыя ў вашых словах ёсьць, але… Падобна, што гэтаксама культура існуе паўсюль у сьвеце.
Калі і быў беларускі сувэрэнітэт у савецкай імпэрыі, дык гэта ў культуры.
Ракіцкі: Адным з устойлівых мітаў пра БССР было тое, што тут самы высокі ўзровень жыцьця сярод усіх савецкіх рэспублік. Наколькі гэта адпавядала рэчаіснасьці?
Харэўскі: Цалкам адпавядала. Калі браць СССР, я сам бываў у самых розных яго кутках, то наш край можна было параўнаць хіба з Эстоніяй. Паводле якасьці дарог, навабудаў,
У БССР на лепшую ў СССР берасьцейскую шашу, прыяжджалі здымаць фільмы пра Амэрыку.
Ракіцкі: А зь іншага боку, за беларушчыну выдаваліся адно лапці ды калаўроты! А калі згадаць савецкі міт пра тысячу беларускіх страваў з бульбы, дык апроч усьмешкі ён нічога не выклікаў… А якія яшчэ міталягемы пра БССР прышчапіліся на беларускай глебе?
Харэўскі: Напрыклад, пра краіну буслоў і зуброў, хоць і тых, і іншых, у Беларусі было ня болей, чым у суседняй Польшчы. Многія міты, аднак, аказалі вялікае ўзьдзеяньне, напрыклад, на мастацкую культуру. Так, менавіта ў БССР былі выдуманыя такія віды мастацтва, як інкрустацыя саломкаю, чаго ніколі не існавала раней, ці ільняныя лялькі. Але былі й адроджаныя такія віды мастацтва, як габэлен ці шклярства. І вялізарную ролю адыграў у БССР культ Скарыны. Былі створаныя паліграфічныя ПТВ, дзесяткі друкарняў і выдавецтваў. Нашая выбітая нацыянальная школа графікі была славутая на ўвесь сьвет. Самыя лепшыя кнігі ў СССР — гэта быў і магутны міт, і сапраўдная рэальнасьць. Натуральна, зусім нядрэнным быў і міт пра “1000 страваў з бульбы”, што спрабавалі ўвесьці ў сыстэму грамадзкага харчаваньня.
Ракіцкі: Яшчэ адзін устойлівы міт часоў БССР быў пра тое, што тут жылі самыя культурныя, працавітыя, спакойныя, чыстыя, сумленныя савецкія людзі. Памятаеце, нават казалі, што Беларусь — гэта “зборачны цэх” Савецкага Саюзу, а Расеі — “сыравінны прыдатак” Беларусі?
Харэўскі: І гэта таксама праўда. Кожны чацьвёрты савецкі матэматык паходзіў зь Беларусі.
Кожны чацьвёрты савецкі матэматык паходзіў зь Беларусі.
Ракіцкі: А чаму так сталася? Ці гэта заслуга саміх беларусаў, ці гэта вынік сьвядомай палітыкі Масквы?
Харэўскі: Я ня думаю, што ў Масквы была нейкая пэўная канцэпцыя на гэты конт, кшталтам, зрабіць вітрыну СССР у Менску. Але факт, што тэрытарыяльна і адміністрацыйна БССР апынулася ў выгодным становішчы. Была адзіная ў СССР рэспубліканская чыгунка, чыя тэрыторыя супадала з нацыянальнай, быў асобны эканамічны беларускі рэгіён. Блізкасьць да гэтак званых сацыялістычных краінаў Эўропы адыграла сваю ролю. Але вялізарную ролю ў фармаваньні міту “БССР” адыграў уласна беларускі мэнталітэт.
Вялізарную ролю ў фармаваньні міту “БССР” адыграў уласна беларускі мэнталітэт.
Ракіцкі: Чым, з вашага гледзішча, тады была БССР — рэальнасьцю ці савецкім аблудным мітам? Што такое БССР для Вас?
Харэўскі: БССР — гэта краіна, у якой вырасьлі тры пакаленьні беларусаў. Гэта — рэальнасьць, у якой было гарантаванае месца беларускай мове і прафэсійнай высокай культуры. Для мяне БССР — гэта выдавецтва “Беларуская Савецкая Энцыкляпэдыя імя Пятруся Броўкі”, гэта — “Песьняры” ў росквіце славы, гэта — аўтамабілі “БелАЗ” і фатапараты “Зэніт”. Таксама мы ганарыліся, ужо не згадаю чаму і сатырычным часопісам “Вожык” і пазыўнымі беларускага радыё “Краіна мая дарагая…”, што будзілі нас штодня. Натуральна, і той паваеннай архітэктурай БССР, у якой ужо вырасла некалькі пакаленьняў беларусаў і якая назаўсёды будзе вызначаць вобраз нашай краіны. То бок,
БССР — гэта міт, які, авалодаўшы беларусамі, стаў рэчаісным увасабленьнем зблытаных канцэпцыяў пачатку ХХ стагодзьдзя.
Ракіцкі: Але беларуская савецкая культура існавала ў вызначаных ідэалёгіяй формах, а зьмест, сутнасьць былі наскрозь палітызаваныя, спрошчаныя. Што нам сёньня з гэтых тысячаў тамоў ідэалягічнай макулятуры, перакладаў на беларускую мову камуністычных дзеячаў? Куды цяпер дзець тыя завалы карцінаў і скульптураў на савецкую сацыялістычную тэматыку?
Харэўскі: А ці былі беларускае кіно, беларускі балет, беларуская опэра па-за БССР? А хіба не было шэдэўраў у беларускім савецкім драматычным тэатры? А хіба творчасьць Ўладзімера Караткевіч, Янкі Брыля, Алеся Адамовіча ці Андрэя Макаёнка — не беларуская спадчына? Скульптуры Азгура, Бэмбеля, Глебава, Анікейчыка стаяць на нашых вуліцах і плошчах. Так, у іх адлюстраваўся савецкі міт, але ж яны рэальнае, у камяні ці мармуры, увасабленьне таго міту. Гэтаксама беларускія песьні… Нарэшце, палацы культуры і жылыя мікрараёны — ня проста адлюстраваньне мітаў пра Беларусь, а рэальнасьць, дадзеная нам!
Ракіцкі: Рэальная БССР — гэта ўжо гісторыя, якая аддаляецца ад нас далей і далей. Але ці існуе ў сьвядомасьці сучаснага беларуса БССР як міт, прычым міт цэласны? Хто ёсьць носьбітам гэтага міту?
Харэўскі: Носьбітамі міту пра квітнеючую Беларусь у выглядзе БССР засталіся колішнія дзеячы мастацтва, навукі, культуры — рэстаўратары і рэдактары, фатографы і дыктары, бібліятэкаркі, інжынэры, батанікі.
Міт пра БССР трывушчы ў сьвядомасьці тых, хто ствараў тую краіну сваім талентам.
Ракіцкі: Як доўга ён усё ж будзе жыць? Бясконца, ці ўсё ж яму калісьці давядзецца сканаць? Хто стане тады магільшчыкам яго?
Харэўскі: Як ні парадаксальна, цяперашняя ўлада амаль цалкам ігнаруе культурную й ідэйную спадчыну БССР.
Цяперашняя ўлада амаль цалкам ігнаруе культурную й ідэйную спадчыну БССР.