Наколькі сур'ёзныя заявы пра лібэралізацыю эканомікі, якія цяпер увесь час гучаць з вуснаў беларускіх урадоўцаў? Наколькі з гэтымі заявамі стасуецца палітыка ўраду адносна індывідуальных прадпрымальнікаў? Якія наступствы будзе мець агульнанацыянальны страйк прадпрымальнікаў, які адбыўся 10 сьнежня? Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць: намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін, выдавец Інтэрнэт-газэты БДГ Пётар Марцаў і аглядальнік газэты “Белорусы и рынок” Канстанцін Скуратовіч.
Дракахруст: Чым болей на Беларусь насоўваюцца наступствы ўсясьветнага крызысу, тым болей беларускі ўрад адказвае на яго ў нязвыклай для яго манеры – спробамі лібэралізаваць айчынную эканоміку. Дакладней, адказвае заявамі пра такія спробы. Вось на гэтым тыдні прэм'ер-міністар Сяргей Сідорскі на пасяджэньні Савету міністраў заявіў :
“Мадэрнізацыя і лібэралізацыя эканомікі Беларусі павінна быць завершана ў 2008 годзе... Такую задачу паставіў перад урадам кіраўнік дзяржавы. Гэта важная стратэгічная задача, для яе вырашэньня засталося менш за 20 дзён”.
Ці можна завяршыць мадэрнізацыю і лібэралізацыю беларускай эканомікі за тры тыдні – пытаньне цікавае. Але сёе-тое ў гэтым накірунку, здаецца, робіцца. Вось на гэтым тыдні ўрад вырашыў лібэралізаваць цэны. Наколькі маштабнае гэтае рашэньне і наколькі яно правільнае? Спадар Марголін?
Марголін: Спробы лібэралізацыі сапраўды вельмі цікавыя і нагадваюць чарговую кампанію, якіх мы ведалі шмат за савецкім часам і за 15 апошніх гадоў. Лібэралізацыя толькі тады можа мець плён, калі праводзіцца комплексна. А гэта мне нагадвае замову ў рэстаране, калі наведнік кажа, што гэтую страву ён будзе браць, а тая мне не падабаецца, а трэцяя – занадта дарагая.
Наконт цэнаў – гэта спроба дазволіць прадпрыемствам прадаваць сваю прадукцыю ніжэй за сабекошт, нават са стратамі, калі гэта дыктуецца каньюнктурай рынку. Але гэта ня мае ніякага дачыненьня да комплекснага падыходу да лібэралізацыі эканомікі. Я мяркую, што скончыцца год і скончыцца гэтая кампанія. І ў асноўным застанецца так, як і было.
Дракахруст: На думку Льва, лібэралізацыя адбываецца збольшага ў галіне рыторыкі. Але нават у гэтым выпадку назіраецца ідэалягічны парадокс: цяпер увесь сьвет у той або іншай ступені ўзмацняе ўплыў дзяржавы на эканоміку, дастаткова прыгадаць велізарныя, на сотні мільярдаў даляраў, пакеты ўрадавай эканамічнай дапамогі ў ЗША. Здавалася б, беларускаму ўраду, для якога той дзяржаўны кантроль быў альфай і амэгай эканамічнай палітыкі, варта радавацца. Ён і радуецца – як сказаў Лукашэнка ў інтэрвію “Франс-прэс”: эўрапейцы ўсё больш гавораць пра беларускую мадэль. Ну ўжо невядома, што яны там гавораць, але разам з тым чамусьці менавіта цяпер беларускія ўлады бяруць курс на лібэралізацыю. Ізноў ідзем не за цывілізаваным сьветам? Пётар Марцаў, як Вы мяркуеце?
Марцаў: Гэта можна расцаніць як жарт, што беларуская мадэль –прыклад для эўрапейцаў. Перш за ўсё, калі казаць пра беларускую лібэралізацыю, варта заўважыць, што гэта – набор пажарных мераў, які скіраваны на пэўныя сэгмэнты рынку і на пэўныя чыньнікі ў эканоміцы. Напрыклад, вызваліць сховішчы ад ўжо нікому непатрэбнай беларускай прадукцыі.
Яшчэ рана казаць пра нейкі новы курс. Спадар Марголін справядліва сказаў, што гэта пакуль не сыстэмныя рэформы. Але хіба не ўпершыню можна сказаць, што мы ідзем насустрач цывілізаванаму сьвету, бо пашыраем элемэнты рынку ў нацыянальнай эканоміцы. Увесь гонар беларускага кіраўніцтва палягае ў тым, што ў крызысны пэрыяд заходнія прыватныя кампаніі зьвярнуліся па дапамогу да дзяржавы і заходняе грамадзтва ў цэлым у гэты пэрыяд цалкам спадзяецца на дзяржаўнае рэгуляваньне. Але гэта толькі пэўнае ўзмацненьне дзяржавы. Мы ж наадварот, маючы 90-адсоткавую каардынацыю нашай эканомікі з боку дзяржавы, пашыраем рынкавыя элемэнты, тым самым адаптуючы нашу эканоміку да сытуацыі на зьнешніх рынках. Бо наша эканоміка экспартная, і шмат прадпрыемстваў залежаць ад збыту іх прадукцыі за мяжу.
Уласна гэта вымушаныя меры і мы вымушаныя будзем ісьці за цывілізаваным сьветам.
Марголін: Калі ў Эўропе дзяржава нацыяналізуе нейкае прадпрыемства, то ніхто ня сумняваецца, што праз паўгода-год яно будзе прададзенае прыватніку. Гэта часовая, вымушаная мера. У нас жа дзяржава сама зьяўляецца ўласьнікам. Нам проста няма куды рухацца, акрамя як у бок рынку.
Марцаў: Я мяркую, што мы вельмі хутка дачакаемся прыватызацыйных працэсаў, ужо наступнай вясной, калі дзяржава будзе вымушаная латаць фінансавыя дзіры, у тым ліку і шляхам продажу прыбытковых прадпрыемстваў
Дракахруст: Кастусь, а які Ваш погляд на абвешчаную прыватызацыю? Наколькі яна будзе маштабнай, у якой ступені яна можа памяняць і памяняе тую мадэль, да якой, паводле Лукашэнкі, гэтак уважліва прыглядаюцца эўрапейцы?
Скуратовіч: Памятаеце, як беларускі ўрад ствараў у Расеі фірмова-гандлёвую сетку вядучых беларускіх прадпрыемстваў? Там яны працавалі непасрэдна на рынку праз свае гандлёвыя дамы. Цяпер усе дыстрыбутары беларускай прадукцыі ў Расеі затавараныя. Яны закупілі трактары, грузавікі па дакрызісных цэнах і ня маюць збыту. Калі ім ня даць магчымасьці прадаваць гэтую прадукцыю па цэнах ніжэйшых за сабекошт, то ўвесь гандаль спыніцца.
Вы ведаеце, за што ў нас судзяць дырэктараў? Яны, маўляў, там дамовіліся прадаваць ніжэй за сабекошт, узялі за гэта "адкат" і атрымалі прыбытак, якініхто ў вочы ня бачыў. І людзі за гэта атрымліваюць па 5 і болей гадоў турмы. Каб зьняць гэтую перашкоду, каб разьвязаць ім рукі, каб расьпіхаць гэтыя запасы, і прымаецца такое рашэньне. Але кантраляваць яго будуць усё роўна міністэрскія чыноўнікі. А каб зрабіць лібэралізацыю, дастаткова даць штуршок, як гэта зрабіў у Расеі Барыс Ельцын, які ў 1992 годзе выдаў знакаміты ўказ аб свабодзе гандлю – гандлюй чым хто можа і хто дзе можа.
Дракахруст: Гаворачы пра лібэралізацыю, нельга абмінуць адну з самых значных падзеяў тыдня – прадпрымальніцкі страйк 10 сьнежня, у якім узялі ўдзел ледзь не палова дробных прадпрымальнікаў. У чым палягаюць патрабаваньні прадпрымальнікаў і наколькі яны абгрунтаваныя? Наколькі меры, прапанаваныя ўрадам адносна прадпрымальнікаў, упісваюцца ў гэтыя абяцаньні лібэралізацыі?
Марголін: Калі размова ідзе пра знакаміты 760-ты ўказ які цалкам павінен уступіць у сілу ў наступным годзе, то ён ніяк ня ўпісваецца ў пляны лібэралізацыі. Спадар Тур казаў, што яны хочуць адтэрмінаваць гэты ўказ на год. Тады гэта яшчэ трохі падобнае на нешта. Але справа ў тым, што прадпрымальнікі патрабуюць няшмат – яны патрабуюць толькі каб ім не перашкаджалі працаваць. З пачатку наступнага году яны будуць абавязаныя мець дакумэнты на ўсю прадукцыю, якой яны гандлююць, плаціць падатак на даданую вартасьць, як плацяць прадпрыемствы, рабіць сэртыфікацыю, праходзіць размытненьне. Гэта для іх не пад сілу.
Як яно будзе на самой справе – акрамя абяцаньняў мы пакуль нічога ня бачылі. Год таму, калі ўступала ў сілу першая частка ўказу № 760 наконт наёмных працаўнікоў і мяне пыталі – як на гэта будуць рэагаваць прадпрымальнікі, я на гэта адказваў так, як магу адказаць і зараз – усё будзе залежаць ад таго, як гэты закон будзе выконвацца. Цяпер наёмныя працаўнікі як стаялі, гэтак і стаяць. Толькі раней яны былі легальныя, а цяпер нелегальныя.
Тое самае будзе з новымі ўмовамі ўвозу. Калі прадпрымальнікі знойдуць выйсьце, як абысьці гэтыя ўмовы, можа, з маўклівай згоды ўладаў – на гэтым усё і скончыцца. Калі будуць зробленыя захады, каб гэты закон працаваў – дзьве траціны дробных гандляроў будуць вымушаныя сысьці з рынку.
Дракахруст: Як казаў расейскі гісторык і пісьменьнік Мікалай Карамзін: "Свирепость российских законов искупается неисправным их исполнением".
Кастусь, захады, якія ўжывае ўрад адносна прадпрымальнікаў – зразумела, што прадпрымальнікі лічаць іх кепскімі, мы гэта і бачым па іх пратэстах. Але можа гэтыя захады ўсё ж упісваюцца ў лібэралізацыйныя падыходы ў сэнсе ўнівэрсалізацыі правілаў?
Скуратовіч: Што разумець пад лібэралізацыяй? Гэта і сфэра працоўных дачыненьняў, і палітыка заробкаў, і пэнсійная палітыка. Тут жа нічога і блізка няма ад лібэралізацыі. Першае, што трэба зрабіць – гэта скасаваць усеагульную кантрактную сыстэму, якая нават сантэхніка і прыбіральшчыцу робіцьзакладнікам наймальніка. Гэтага ж няма нідзе ў сьвеце. А мы кажам, што трэба да новага году завяршыць лібэралізацыю. Гэта ж глупства.
Рынак – ён розны. Я сёньня пайшоў на пошту выпісваць "Народную волю" і "Нашу ніву". Там нешта сумеліся, а калі я давёў, што "бацька дазволіў", знайшлі ў нейкім сшытку, што сапраўды можна. Гэта што – лібэралізацыя? Іншыя ж газэты будуць, як раней, распаўсюджвацца па электрычках і чакаць дазволу кіраўніка дзяржавы? Гэта блюзьнерства нейкае.
Дракахруст: Ну, па шчырасьці, лібэралізм не азначае ўсеагульнае дабро. Тая ж кантрактная сыстэма – гэта ў прынцыпе лібэральная мера, бо яна будуе працоўныя адносіны на дамове двух бакоў. І ўсё ж вернемся да становішча прадпрымальнікаў. Пётар, наколькі я ведаю, у Вас на гэта погляд адрозны ад погляду калегаў
Марцаў: Ну, мы пагадзіліся, што набор захадаў, якія ўжывае ўрад, ня мае дачыненьня да лібэралізацыі, рэформаў і пераўтварэньняў. Тое самае і з прадпрымальнікамі. Ня маюць да яе дачыненьня і захады адносна прадпрымальнікаў. Зь іншага боку варта паглядзець на гэтую справу канцэптуальна.
Спрабуюць увесьці роўныя ўмовы для розных формаў гаспадараньня. І я мяркую, што гэта правільна. І тое, што індывідуальныя прадпрымальнікі былі лазейкай для буйных імпартэраў, яны былі фіктыўнымі пасярэднікамі пры імпарце тавараў – гэта таксама праўда. У рэшце рэшт праўда палягае ў тым, што праз радыкальныя зьмены падатковай сеткі можна стымуляваць малы бізнэс. Але не такім чынам, што спачатку даў ільготы, а потым забраў, калі ўбачыў, што грошы цякуць міма. Так што захады адносна індывідуальных прадпрымальнікаў хутчэй правільныя, чым не.
Іншая справа – як гэта робіцца і чаму раней гэта рабілася па-іншаму. Цалкам несыстэмныя, непісьменныя ранейшыя крокі ўраду вымушаюць цяпер урад прыводзіць у пэўную адпаведнасьць эканамічную сытуацыю і становішча суб'ектаў гаспадараньня.
Марголін: Не магу пагадзіцца з Пятром. Ён мае рацыю, калі кажа, што ўмовы працы ва ўсіх павінны быць аднолькавыя. Але гэта можна зрабіць двума шляхамі: можна пагаршаць гэтыя ўмовы для індывідуальных прадпрымальнікаў, а можна спрашчаць гэтыя ўмовы для прадпрыемстваў. Калі вялікаегандлёвае прадпрыемства мусіць плаціць пры продажы імпартных тавараў 15% падатку з продажу акрамя ПДВ, дык яно ня ў роўных умовах з індывідуальным прадпрымальнікам. Але ва ўсім сьвеце два абаротныя падаткі – гэта нонсэнс.
Марцаў: Леў, я абсалютна з Вамі згодны, я пра гэта казаў. Вынік дала б зьмена падатковай сыстэмы ў цэлым. Усе гэтыя канфлікты спароджаныя несыстэмнымі крокамі ўраду.
Дракахруст: Кастусь, а якая Ваша пазыцыя ў дыскусіі паміж нашымі калегамі? Зразумела, можна ўсё спрасьціць, можна наагул падаткі ня браць ні з ІП, ні з прадпрыемстваў, але чым тады бюджэтнікаў карміць?
Скуратовіч: Гэтая праблема існуе столькі ж гадоў, колькі існуе эканоміка. Заканамернасьць простая: чым меншыя падаткі, тым лепш людзі працуюць.
Дракахруст: Дык можа лепш наагул іх ня браць. Не?
Скуратовіч: Не, гэта справа грамадзкай дамовы паміж урадам, саюзамі прадпрымальнікаў і прафсаюзамі. Але патрэбная шырокая і празрыстая дыскусія на гэты конт. Я хацеў бы сказаць наконт кантрактнай сыстэмы. Я з Вамі, Юры, пагаджуся, што гэта добрая сыстэма, але добрая для дырэктара прадпрыемства, для футбаліста, які павінен выканаць пэўныя задачы на некалькі сэзонаў. Але не для токара, пекара ці сьлесара, якія наймаюцца на працу на ўсё жыцьцё. Гэта глупства з эканамічнага пункту гледжаньня і недарэчнасьць з сацыяльнага пункту гледжаньня. Гэта пастка, каб у патрэбны момант лёгка пазбавіцца ад чалавека, каб ён баяўся ўсяго.
Дракахруст: Кастусь, капіталізм ХІХ стагодзьдзя, калі ён пачаў сваё трыюмфальнае шэсьце па плянэце, той капіталізм, пра які пісаў Маркс – ён менавіта такім і быў.
Скуратовіч: А нашто нам такі капіталізм ХІХ стагодзьдзя, калі ў нас ёсьць дзяржаўны капіталізм у Беларусі пачатку ХХІ стагодзьдзя? Гэта трэст, ці фабрыка, ці саюз саўгасаў, якім кіруе адміністрацыя прэзыдэнта, выконваючы волю самога прэзыдэнта. Большае ўмяшаньне ў эканоміку проста немагчымае. І ад гэтага трэба адысьці.
Дракахруст: Маё наступнае пытаньне тычыцца лёсу прадпрымальнікаў, так бы мовіць, як клясы. Вось Леў зараз сказаў, што калі новы парадак увозу тавараў будзе сапраўды ўведзены, то "гэта прадпрымальнікам будзе не пад сілу". Але размовы, што "гэта будзе не пад сілу" вяліся і адносна ўвядзеньня касавых апаратаў, і адносна пераводу ІП у ПУПы і шмат пра якія іншыя крокі. Зьнікненьня прадпрымальнікаў, так здаецца, не адбылося. Можа, ў такога кшталту заявах ёсьць пэўная доля лукаўства?
Скуратовіч: Прадпрымальніцтва – гэта і прадукт і суб'ект якой заўгодна эканомікі – хоць рынкавай, хоць сацыялістычнай. Пры сацыялістычнай былі спэкулянткі, якія прывозілі шкарпэткі і кашулі аднекуль. Пры нашым капіталізьме – гэта дробныя гандляры. Людзі ж ня могуць адмовіцца ад задавальненьня сваіх патрэбаў. Цяпер у Менску зьяўляюцца стыхійныя рынкі каля мэтро і электрычак. Гандлююць там пэнсіянэркі. Зразумела, што ня самі ж яны езьдзяць у Чаркасы ці куды за таварам.
Калі кіраўніцтва краіны згоднае на такія формы прадпрымальніцтва, дык і будуць такія формы. А калі яно хоча надаць нашай "беларускай мадэлі" нейкі цывілізаваны твар, каб было выгадна рабіць гэта легальна, з падаткамі, то будзе так. А само па сабе прадпрымальніцтва неўміручае. Як і рынак – ён паўсюль існуе: у турме, у лягеры, і ... ў беларускім грамадзтве.
Дракахруст: Пётар, а як Вы лічыце, калі гэтая зьмена ўмоваў імпарту зьменіцца, ці сапраўды прадпрымальніцтва зьнікне, як кляса, і Вы асабіста як прадпрымальнік таксама зьнікнеце?
Марцаў: Усё гэта будзе адбывацца дакладна да таго часу, пакуль кіраўніцтва краіны не зразумее, што гэтыя меры, ўся гэтая праграма імпартазамяшчэньня насамрэч не працуе, што нам трэба ня 8 мільярдаў, а 14, што крызыс ужо ў доме. Калі зразумее – усё зьменіцца. І прадпрымальнікі як кляса ня толькі не памруць, а наадварот разаўюцца, бо ў крызіснай эканоміцы дзяржава схільная перакладаць адказнасьць на сваіх грамадзянаў, даючы ім магчымасьць уратоўвацца самім.
Што і адбудзецца, пачынаючы, я мяркую, зь вясны. Бо ўсё, што цяпер робіць урад, гэта магчыма меры справядлівыя і верныя, але яны безнадзейна спазьняюцца. За месяц ніякай лібэралізацыі не адбудзецца і ўсё, што цяпер прымаецца, празь месяц будзе перагледжана.
Дракахруст: Леў, я прапаную вярнуцца да тэмы – ці выжывуць прадпрымальнікі. Мне даводзілася чытаць, што гэты новы парадак імпарту і раней дзейнічаў адносна некаторых групаў тавараў, напрыклад, электронікі. У адным з рэпартажаў нашага карэспандэнта з гэтага прадпрымальніцкага страйку расказваецца пра аднаго гандляра, які працягваў працаваць, гандляваць электронікай, калі яго калегі страйкавалі. І на пытаньне, чаму ён не страйкуе, ён адказаў, што даўно працуе ў тых умовах. Адносна мяне, казаў ён, гэты парадак даўно дзейнічае, але я ж жыву.
Марголін: Ну па-першае, ня ўсе прадпрымальнікі гандляры. Ёсьць прадпрымальнікі ў сфэры абслугоўваньня, у прамысловай сфэры. І яны напэўнавыжывуць. Калі ў вёсцы ёсьць чалавек, які можа зрабіць акно ці труну, ён і будзе гэта рабіць, ён гэта рабіў і за савецкім часам, як справядліва сказаў Кастусь.
Другое – тавар на тавар не падобны. У электроніцы ня так шмат відаў тавараў і іх значна лягчэй сэртыфікаваць. А калі прадпрымальнік вязе на рынак 20 пар абутку і ўсе розныя, то як ён можа іх атрымаць на іх сэртыфікат – гэта ніхто ня можа зразумець. Калі едзе аўтобус з Масквы і ў ім сядзіць 30-40 чалавек са сваімі хатулямі, то як можна зрабіць мытныя працэдуры за некалькі гадзінаў, а не за некалькі сутак? Ёсьць прадпрымальнікі, якія возяць электроніку, футры – гэта эліта дробнага прадпрымальніцтва. У іх і грошай болей, і тавар не такі разнастайны, ім трохі лягчэй. На самой справе прадпрымальнікі жылі і будуць жыць, бо сапраўды калі певень дзюбне, то дзяржава будзе радая адмахнуцца ад гэтай праблемы хаця б такім чынам. Хай прадпрымальнікі працуюць і не страйкуюць. І нездарма Андрэй Тур завёў гаворку, што можа варта адтэрмінаваць уступленьне ў сілу гэтага ўказу на год.
“Мадэрнізацыя і лібэралізацыя эканомікі Беларусі павінна быць завершана ў 2008 годзе... Такую задачу паставіў перад урадам кіраўнік дзяржавы. Гэта важная стратэгічная задача, для яе вырашэньня засталося менш за 20 дзён”.
Ці можна завяршыць мадэрнізацыю і лібэралізацыю беларускай эканомікі за тры тыдні – пытаньне цікавае. Але сёе-тое ў гэтым накірунку, здаецца, робіцца. Вось на гэтым тыдні ўрад вырашыў лібэралізаваць цэны. Наколькі маштабнае гэтае рашэньне і наколькі яно правільнае? Спадар Марголін?
Марголін: Спробы лібэралізацыі сапраўды вельмі цікавыя і нагадваюць чарговую кампанію, якіх мы ведалі шмат за савецкім часам і за 15 апошніх гадоў. Лібэралізацыя толькі тады можа мець плён, калі праводзіцца комплексна. А гэта мне нагадвае замову ў рэстаране, калі наведнік кажа, што гэтую страву ён будзе браць, а тая мне не падабаецца, а трэцяя – занадта дарагая.
Наконт цэнаў – гэта спроба дазволіць прадпрыемствам прадаваць сваю прадукцыю ніжэй за сабекошт, нават са стратамі, калі гэта дыктуецца каньюнктурай рынку. Але гэта ня мае ніякага дачыненьня да комплекснага падыходу да лібэралізацыі эканомікі. Я мяркую, што скончыцца год і скончыцца гэтая кампанія. І ў асноўным застанецца так, як і было.
Дракахруст: На думку Льва, лібэралізацыя адбываецца збольшага ў галіне рыторыкі. Але нават у гэтым выпадку назіраецца ідэалягічны парадокс: цяпер увесь сьвет у той або іншай ступені ўзмацняе ўплыў дзяржавы на эканоміку, дастаткова прыгадаць велізарныя, на сотні мільярдаў даляраў, пакеты
Хіба не ўпершыню можна сказаць, што мы ідзем насустрач цывілізаванаму сьвету.
П. Марцаў
П. Марцаў
Марцаў: Гэта можна расцаніць як жарт, што беларуская мадэль –прыклад для эўрапейцаў. Перш за ўсё, калі казаць пра беларускую лібэралізацыю, варта заўважыць, што гэта – набор пажарных мераў, які скіраваны на пэўныя сэгмэнты рынку і на пэўныя чыньнікі ў эканоміцы. Напрыклад, вызваліць сховішчы ад ўжо нікому непатрэбнай беларускай прадукцыі.
Яшчэ рана казаць пра нейкі новы курс. Спадар Марголін справядліва сказаў, што гэта пакуль не сыстэмныя рэформы. Але хіба не ўпершыню можна сказаць, што мы ідзем насустрач цывілізаванаму сьвету, бо пашыраем элемэнты рынку ў нацыянальнай эканоміцы. Увесь гонар беларускага кіраўніцтва палягае ў тым, што ў крызысны пэрыяд заходнія прыватныя кампаніі зьвярнуліся па дапамогу да дзяржавы і заходняе грамадзтва ў цэлым у гэты пэрыяд цалкам спадзяецца на дзяржаўнае рэгуляваньне. Але гэта толькі пэўнае ўзмацненьне дзяржавы. Мы ж наадварот, маючы 90-адсоткавую каардынацыю нашай эканомікі з боку дзяржавы, пашыраем рынкавыя элемэнты, тым самым адаптуючы нашу эканоміку да сытуацыі на зьнешніх рынках. Бо наша эканоміка экспартная, і шмат прадпрыемстваў залежаць ад збыту іх прадукцыі за мяжу.
Уласна гэта вымушаныя меры і мы вымушаныя будзем ісьці за цывілізаваным сьветам.
Марголін: Калі ў Эўропе дзяржава нацыяналізуе нейкае прадпрыемства, то ніхто ня сумняваецца, што праз паўгода-год яно будзе прададзенае прыватніку. Гэта часовая, вымушаная мера. У нас жа дзяржава сама зьяўляецца ўласьнікам. Нам проста няма куды рухацца, акрамя як у бок рынку.
Марцаў: Я мяркую, што мы вельмі хутка дачакаемся прыватызацыйных працэсаў, ужо наступнай вясной, калі дзяржава будзе вымушаная латаць фінансавыя дзіры, у тым ліку і шляхам продажу прыбытковых прадпрыемстваў
Дракахруст: Кастусь, а які Ваш погляд на абвешчаную прыватызацыю? Наколькі яна будзе маштабнай, у якой ступені яна можа памяняць і памяняе тую мадэль, да якой, паводле Лукашэнкі, гэтак уважліва прыглядаюцца эўрапейцы?
Скуратовіч: Памятаеце, як беларускі ўрад ствараў у Расеі фірмова-гандлёвую сетку вядучых беларускіх прадпрыемстваў? Там яны працавалі непасрэдна на рынку праз свае гандлёвыя дамы. Цяпер усе дыстрыбутары беларускай прадукцыі ў Расеі затавараныя. Яны закупілі трактары, грузавікі па дакрызісных цэнах і ня маюць збыту. Калі ім ня даць магчымасьці прадаваць гэтую прадукцыю па цэнах ніжэйшых за сабекошт, то ўвесь гандаль спыніцца.
Вы ведаеце, за што ў нас судзяць дырэктараў? Яны, маўляў, там дамовіліся прадаваць ніжэй за сабекошт, узялі за гэта "адкат" і атрымалі прыбытак, які
Каб зрабіць лібэралізацыю, дастаткова даць штуршок, як гэта зрабіў у Расеі Барыс Ельцын, які ў 1992 годзе выдаў знакаміты ўказ аб свабодзе гандлю.
К. Скуратовіч
К. Скуратовіч
Дракахруст: Гаворачы пра лібэралізацыю, нельга абмінуць адну з самых значных падзеяў тыдня – прадпрымальніцкі страйк 10 сьнежня, у якім узялі ўдзел ледзь не палова дробных прадпрымальнікаў. У чым палягаюць патрабаваньні прадпрымальнікаў і наколькі яны абгрунтаваныя? Наколькі меры, прапанаваныя ўрадам адносна прадпрымальнікаў, упісваюцца ў гэтыя абяцаньні лібэралізацыі?
Марголін: Калі размова ідзе пра знакаміты 760-ты ўказ які цалкам павінен уступіць у сілу ў наступным годзе, то ён ніяк ня ўпісваецца ў пляны лібэралізацыі. Спадар Тур казаў, што яны хочуць адтэрмінаваць гэты ўказ на год. Тады гэта яшчэ трохі падобнае на нешта. Але справа ў тым, што прадпрымальнікі патрабуюць няшмат – яны патрабуюць толькі каб ім не перашкаджалі працаваць. З пачатку наступнага году яны будуць абавязаныя мець дакумэнты на ўсю прадукцыю, якой яны гандлююць, плаціць падатак на даданую вартасьць, як плацяць прадпрыемствы, рабіць сэртыфікацыю, праходзіць размытненьне. Гэта для іх не пад сілу.
Як яно будзе на самой справе – акрамя абяцаньняў мы пакуль нічога ня бачылі. Год таму, калі ўступала ў сілу першая частка ўказу № 760 наконт наёмных працаўнікоў і мяне пыталі – як на гэта будуць рэагаваць прадпрымальнікі, я на гэта адказваў так, як магу адказаць і зараз – усё будзе залежаць ад таго, як гэты закон будзе выконвацца. Цяпер наёмныя працаўнікі як стаялі, гэтак і стаяць. Толькі раней яны былі легальныя, а цяпер нелегальныя.
Тое самае будзе з новымі ўмовамі ўвозу. Калі прадпрымальнікі знойдуць выйсьце, як абысьці гэтыя ўмовы, можа, з маўклівай згоды ўладаў – на гэтым усё і скончыцца. Калі будуць зробленыя захады, каб гэты закон працаваў – дзьве траціны дробных гандляроў будуць вымушаныя сысьці з рынку.
Дракахруст: Як казаў расейскі гісторык і пісьменьнік Мікалай Карамзін: "Свирепость российских законов искупается неисправным их исполнением".
Кастусь, захады, якія ўжывае ўрад адносна прадпрымальнікаў – зразумела, што прадпрымальнікі лічаць іх кепскімі, мы гэта і бачым па іх пратэстах. Але можа гэтыя захады ўсё ж упісваюцца ў лібэралізацыйныя падыходы ў сэнсе ўнівэрсалізацыі правілаў?
Скуратовіч: Што разумець пад лібэралізацыяй? Гэта і сфэра працоўных дачыненьняў, і палітыка заробкаў, і пэнсійная палітыка. Тут жа нічога і блізка няма ад лібэралізацыі. Першае, што трэба зрабіць – гэта скасаваць усеагульную кантрактную сыстэму, якая нават сантэхніка і прыбіральшчыцу робіць
Першае, што трэба зрабіць - гэта скасаваць усеагульную кантрактную сыстэму, якая нават сантэхніка і прыбіральшчыцу робіць закладнікам наймальніка.
К. Скуратовіч
К. Скуратовіч
Рынак – ён розны. Я сёньня пайшоў на пошту выпісваць "Народную волю" і "Нашу ніву". Там нешта сумеліся, а калі я давёў, што "бацька дазволіў", знайшлі ў нейкім сшытку, што сапраўды можна. Гэта што – лібэралізацыя? Іншыя ж газэты будуць, як раней, распаўсюджвацца па электрычках і чакаць дазволу кіраўніка дзяржавы? Гэта блюзьнерства нейкае.
Дракахруст: Ну, па шчырасьці, лібэралізм не азначае ўсеагульнае дабро. Тая ж кантрактная сыстэма – гэта ў прынцыпе лібэральная мера, бо яна будуе працоўныя адносіны на дамове двух бакоў. І ўсё ж вернемся да становішча прадпрымальнікаў. Пётар, наколькі я ведаю, у Вас на гэта погляд адрозны ад погляду калегаў
Марцаў: Ну, мы пагадзіліся, што набор захадаў, якія ўжывае ўрад, ня мае дачыненьня да лібэралізацыі, рэформаў і пераўтварэньняў. Тое самае і з прадпрымальнікамі. Ня маюць да яе дачыненьня і захады адносна прадпрымальнікаў. Зь іншага боку варта паглядзець на гэтую справу канцэптуальна.
Спрабуюць увесьці роўныя ўмовы для розных формаў гаспадараньня. І я мяркую, што гэта правільна. І тое, што індывідуальныя прадпрымальнікі былі лазейкай для буйных імпартэраў, яны былі фіктыўнымі пасярэднікамі пры імпарце тавараў – гэта таксама праўда. У рэшце рэшт праўда палягае ў тым, што праз радыкальныя зьмены падатковай сеткі можна стымуляваць малы бізнэс. Але не такім чынам, што спачатку даў ільготы, а потым забраў, калі ўбачыў, што грошы цякуць міма. Так што захады адносна індывідуальных прадпрымальнікаў хутчэй правільныя, чым не.
Іншая справа – як гэта робіцца і чаму раней гэта рабілася па-іншаму. Цалкам несыстэмныя, непісьменныя ранейшыя крокі ўраду вымушаюць цяпер урад прыводзіць у пэўную адпаведнасьць эканамічную сытуацыю і становішча суб'ектаў гаспадараньня.
Марголін: Не магу пагадзіцца з Пятром. Ён мае рацыю, калі кажа, што ўмовы працы ва ўсіх павінны быць аднолькавыя. Але гэта можна зрабіць двума шляхамі: можна пагаршаць гэтыя ўмовы для індывідуальных прадпрымальнікаў, а можна спрашчаць гэтыя ўмовы для прадпрыемстваў. Калі вялікае
Можна пагаршаць гэтыя ўмовы для індывідуальных прадпрымальнікаў, а можна спрашчаць гэтыя ўмовы для прадпрыемстваў.
Л. Марголін
Л. Марголін
Марцаў: Леў, я абсалютна з Вамі згодны, я пра гэта казаў. Вынік дала б зьмена падатковай сыстэмы ў цэлым. Усе гэтыя канфлікты спароджаныя несыстэмнымі крокамі ўраду.
Дракахруст: Кастусь, а якая Ваша пазыцыя ў дыскусіі паміж нашымі калегамі? Зразумела, можна ўсё спрасьціць, можна наагул падаткі ня браць ні з ІП, ні з прадпрыемстваў, але чым тады бюджэтнікаў карміць?
Скуратовіч: Гэтая праблема існуе столькі ж гадоў, колькі існуе эканоміка. Заканамернасьць простая: чым меншыя падаткі, тым лепш людзі працуюць.
Дракахруст: Дык можа лепш наагул іх ня браць. Не?
Скуратовіч: Не, гэта справа грамадзкай дамовы паміж урадам, саюзамі прадпрымальнікаў і прафсаюзамі. Але патрэбная шырокая і празрыстая дыскусія на гэты конт. Я хацеў бы сказаць наконт кантрактнай сыстэмы. Я з Вамі, Юры, пагаджуся, што гэта добрая сыстэма, але добрая для дырэктара прадпрыемства, для футбаліста, які павінен выканаць пэўныя задачы на некалькі сэзонаў. Але не для токара, пекара ці сьлесара, якія наймаюцца на працу на ўсё жыцьцё. Гэта глупства з эканамічнага пункту гледжаньня і недарэчнасьць з сацыяльнага пункту гледжаньня. Гэта пастка, каб у патрэбны момант лёгка пазбавіцца ад чалавека, каб ён баяўся ўсяго.
Дракахруст: Кастусь, капіталізм ХІХ стагодзьдзя, калі ён пачаў сваё трыюмфальнае шэсьце па плянэце, той капіталізм, пра які пісаў Маркс – ён менавіта такім і быў.
Скуратовіч: А нашто нам такі капіталізм ХІХ стагодзьдзя, калі ў нас ёсьць дзяржаўны капіталізм у Беларусі пачатку ХХІ стагодзьдзя? Гэта трэст, ці фабрыка, ці саюз саўгасаў, якім кіруе адміністрацыя прэзыдэнта, выконваючы волю самога прэзыдэнта. Большае ўмяшаньне ў эканоміку проста немагчымае. І ад гэтага трэба адысьці.
Дракахруст: Маё наступнае пытаньне тычыцца лёсу прадпрымальнікаў, так бы мовіць, як клясы. Вось Леў зараз сказаў, што калі новы парадак увозу тавараў будзе сапраўды ўведзены, то "гэта прадпрымальнікам будзе не пад сілу". Але размовы, што "гэта будзе не пад сілу" вяліся і адносна ўвядзеньня
Прадпрымальніцтва неўміручае. Як і рынак - ён паўсюль існуе: у турме, у лягеры. і ... ў беларускім грамадзтве.
К. Скуратовіч
К. Скуратовіч
Скуратовіч: Прадпрымальніцтва – гэта і прадукт і суб'ект якой заўгодна эканомікі – хоць рынкавай, хоць сацыялістычнай. Пры сацыялістычнай былі спэкулянткі, якія прывозілі шкарпэткі і кашулі аднекуль. Пры нашым капіталізьме – гэта дробныя гандляры. Людзі ж ня могуць адмовіцца ад задавальненьня сваіх патрэбаў. Цяпер у Менску зьяўляюцца стыхійныя рынкі каля мэтро і электрычак. Гандлююць там пэнсіянэркі. Зразумела, што ня самі ж яны езьдзяць у Чаркасы ці куды за таварам.
Калі кіраўніцтва краіны згоднае на такія формы прадпрымальніцтва, дык і будуць такія формы. А калі яно хоча надаць нашай "беларускай мадэлі" нейкі цывілізаваны твар, каб было выгадна рабіць гэта легальна, з падаткамі, то будзе так. А само па сабе прадпрымальніцтва неўміручае. Як і рынак – ён паўсюль існуе: у турме, у лягеры, і ... ў беларускім грамадзтве.
Дракахруст: Пётар, а як Вы лічыце, калі гэтая зьмена ўмоваў імпарту зьменіцца, ці сапраўды прадпрымальніцтва зьнікне, як кляса, і Вы асабіста як прадпрымальнік таксама зьнікнеце?
Марцаў: Усё гэта будзе адбывацца дакладна да таго часу, пакуль кіраўніцтва краіны не зразумее, што гэтыя меры, ўся гэтая праграма імпартазамяшчэньня насамрэч не працуе, што нам трэба ня 8 мільярдаў, а 14, што крызыс ужо ў доме. Калі зразумее – усё зьменіцца. І прадпрымальнікі як кляса ня толькі не памруць, а наадварот разаўюцца, бо ў крызіснай эканоміцы дзяржава схільная перакладаць адказнасьць на сваіх грамадзянаў, даючы ім магчымасьць уратоўвацца самім.
Што і адбудзецца, пачынаючы, я мяркую, зь вясны. Бо ўсё, што цяпер робіць урад, гэта магчыма меры справядлівыя і верныя, але яны безнадзейна спазьняюцца. За месяц ніякай лібэралізацыі не адбудзецца і ўсё, што цяпер прымаецца, празь месяц будзе перагледжана.
Дракахруст: Леў, я прапаную вярнуцца да тэмы – ці выжывуць прадпрымальнікі. Мне даводзілася чытаць, што гэты новы парадак імпарту і раней дзейнічаў адносна некаторых групаў тавараў, напрыклад, электронікі. У адным з рэпартажаў нашага карэспандэнта з гэтага прадпрымальніцкага страйку расказваецца пра аднаго гандляра, які працягваў працаваць, гандляваць электронікай, калі яго калегі страйкавалі. І на пытаньне, чаму ён не страйкуе, ён адказаў, што даўно працуе ў тых умовах. Адносна мяне, казаў ён, гэты парадак даўно дзейнічае, але я ж жыву.
Марголін: Ну па-першае, ня ўсе прадпрымальнікі гандляры. Ёсьць прадпрымальнікі ў сфэры абслугоўваньня, у прамысловай сфэры. І яны напэўна
Калі едзе аўтобус з Масквы і ў ім сядзіць 30-40 чалавек са сваімі хатулямі, то як можна зрабіць мытныя працэдуры за некалькі гадзінаў, а не за некалькі сутак?