Сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” робяць апошнія прыгатаваньні да Каляднага Фэсту, сьвяточнай імпрэзы з выступамі беларускіх бардаў, рок-музыкаў і дабрачынным кірмашом. Вечарына адбудзецца 20 сьнежня а 15 гадзіне ва Ўправе партыі БНФ.
Калядны Фэст адбудзецца пад лёзунгам: “Сьпяшайцеся рабіць дабро”. Маладафронтаўцы сваімі рукамі зрабілі сувэніры з нацыянальнай сымболікай. На кірмашы ўсе ахвотныя змогуць набыць і іншыя рэчы. Усе сабраныя сродкі актывісты “Маладога фронту” перададуць у дзіцячыя дамы.
Яны зрабілі сьпіс рэчаў, што перш за ўсё патрэбныя дзецям, якіх выхоўваюць без бацькоў. Гэта ня толькі прагулачныя вазкі, сьвяточныя строі ды сукенкі, але й аправы для дзіцячых акуляраў, якія часта ламаюцца, масьціка для праштампоўкі бялізны, канструктары і гульні для разьвіцьця ад 3 да 11 гадоў, аэрасэпты і інгалятары, тубусны кварц, лялькі, відэакасэты, інвэнтар для чысткі сьнегу, сыропы для кіслародных кактэйляў і шмат іншых рэчаў.
Лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч апавёў “Свабодзе”:
“Ад Калядаў 25-га да Калядаў 7-га будзем імкнуцца абысьці ўсе дзіцячыя дамы ў Менску і разьнесьці ўсё, што сабралі. Лічым, што для дэмакратычных сіл вельмі важна ўдзельнічаць у такіх станоўчых пазытыўных мерапрыемствах. Тым больш, што яны маюць плён. Дзецям, якія знаходзяцца ў дзіцячых дамах, не хапае звычайнага чалавечага цяпла .
Апроч таго, гэта сьведчаньне, што мы можам ня толькі нешта галасіць супраць Лукашэнкі, але й спрыяць разьвіцьцю грамадзтва, дапамагаць адзін аднаму“.
Вечарына адбудзецца 20 сьнежня. Яна пачнецца а 15-й гадзіне выступам музыкаў Аляксандра Памідорава, Піта Паўлава, барда Андрэя Мельнікава і Касі Камоцкай.
Калядны Фэст стаў традыцыйнай зімовай акцыяй “Маладога фронту”. Летась дзяўчаты зрабілі анёлаў, гліняныя бел-чырвона-белыя пячаткі і рознакаляровыя паясы. Праз гадзіну не засталося ніводнай рэчы. Усе сабраныя сродкі, а таксама кнігі, лялькі і некаторыя рэчы маладафронтаўцы перадалі ў дзіцячыя дамы.