Агляд недзяржаўных СМІ за 12 сьнежня
“Народная Воля”. У рэдакцыю газэты паступілі копіі афіцыйных дакумэнтаў, згодна зь якімі міліцэйскія чыноўнікі, якіх Аляксандар Лукашэнка публічна абвінаваціў у карупцыі, атрымлівалі зямельныя ўчасткі ў пасёлку Ждановічы Менскага раёну. Аказваецца, міністар унутраных справаў генэрал-лейтэнант Уладзімер Навумаў асабіста хадайнічаў пра тое, каб ягоныя падначаленыя атрымалі права на будаўніцтва катэджаў на тэрыторыі летняй дачы дзіцячага садка МУС. Падрабязнасьці чытайце ў артыкуле “Чаму Навумаў у шакалядзе?” у сьвежым нумары “Народнай Волі”.
Каля 400 слуцкіх прадпрымальнікаў зьвярнуліся са зваротам да прэзыдэнта, прэм’ер-міністра, у Менскі аблвыканкам і Слуцкі райвыканкам, паведамляе слуцкі “Інфа-кур‘ер”. Прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнэсу лічаць, што зьмены ў заканадаўстве прывядуць да ліквідацыі прадпрымальнікаў, якія вязуць тавар з Расеі. Па іх ацэнках, пацерпяць больш за 100 тысяч прадпрымальнікаў. Да таго ж, дзяржава страціць вялікія паступленьні ў бюджэт, павялічыцца беспрацоўе, актывізуецца “шэры бізнэс”. Слуцкія бізнэсоўцы маюць намер далучыцца да рэспубліканскай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая адбудзецца 15 сьнежня ў Менску.
Маладзечанская “Рэгіянальная газэта”. “Хабар брала прадуктамі”. За незаконае афармленьне машын на 6 гадоў пазбаўленьня волі асуджаная інспэктар Ашмянскай мытні. Самі падзеі адбывалася ў 2005 годзе, але жанчына знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку па дагляду за дзіцем. Нядаўна адбыўся суд. Распавядае маладзечанскі журналіст Сяргей Зянько:
“Гэта гошчыкі пераганялі аўтамабілі празь мяжу і афармлялі машыны на заказчыкаў машын, маючы іх пашпарты. Інспэктар аддзелу паста мытнага кантролю паста „Каменны Лог“ хабар за гэта брала прадуктамі. Ёй перадаваліся проста ў пакеце калі торт, калі нейкае сьпіртное, калі кава. Такіх фактаў было выяўлена 13. Жанчына ўзяла па суму 312 тысяч рублёў, а вось прысуд — шэсьць гадоў і кампэнсацыя матэрыяльнай шкоды ў даход дзяржавы ў памеры амаль 100 мільёнаў рублёў”.
“Вечерний Брест” піша пра тое, як паўтары сотні парсюкоў зьніклі з Драгічынскага камбікормавага завода. Па адной з вэрсіяў, фэрмэр паставіў на завод старое электраабсталяваньне, а прадпрыемства вырашыла разьлічыцца зь ім не грашыма, а жывымі парсюкамі. Але ў фэрмера статак не знайшлі, хутчэй за ўсё сьвінкі былі адгружаны на падстаўную фірму. Па “сьвінячаму бізнэсу” заведзена адразу некалькі крымінальных справаў. Паводле папярэдніх ацэнак, кошт 147-мі парсючкоў — больш за 45 мільёнаў рублёў. Каму хутка давядзецца пасьціцца, вызначыць суд.