Новая перадача сэрыі “Падарожжы “Свабоды”. Эфір 10 сьнежня.
З дарогі вёска Шыпкі, што ў Вілейскім раёне, падаецца ня толькі прыгожай, але і вельмі вялікай. Ня дзіва – больш за паўтары сотні хат. Але калі раптам чужы чалавек вырашыць напрыканцы восені збочыць з дарогі і завітаць у вёску, то абавязкова адчуе сябе сталкерам – ні людзей, ні сабак, ні іншых гукаў жытла. І толькі над некалькімі хатамі ўзьнімаецца лёгкі дым з комінаў.
Каля 100 хат у Шыпках набылі пад дачы гараджане. Зімой яны тут амаль не бываюць. Частку вяскоўцаў пазабіралі на зіму да сябе ў гарадзкія кватэры дзеці. Астатнім альбо няма да каго ехаць, альбо самі не захацелі.
Марыя Равяка, хоць і мае за 80 гадоў, але ехаць нікуды з Шыпкоў ня хоча. Дый тое – два сыны хворыя і пастаянна па шпіталях, а трэці працуе кіроўцам і дома бывае рэдка. Госьцю Марыя Сямёнаўна ўзрадавалася, хоць і прызналася, што каб было на двары крыху цямней, то ў хату б не пусьціла. Страшна. А даведаўшыся, што госьць з радыё, ды яшчэ са “Свабоды”, узрадавалася яшчэ больш – ёсьць ня толькі каму пажаліцца на сваю бяду, але і ўпэўненасьць, што не пабаяцца праўду “па радыё расказаць”. Бо дзяржаўным радыё і тэлебачаньню яна ня верыць. Так і сказала.
Марыя Равяка: “Ой! Як гэта ў нас называюць – хваленды гэтыя! Гавораць, што там і тое, і тое зрабілі. А няпраўда, і нідзе таго нямашака! Я раз кажу: “Лукашэнка! Ды прыедзь ты, праведай Шыпкі! Якія тут людзі бедныя ды няшчасныя, старыкі жывуць”. Магазын зачынілі, сыгналілі, можа і вазілі тут які хлеб, а толькі пачала кабанчыку даваць. Дзе я паляту – сьлізка, павалюся. І ня выйшла. Дык як хлапец прывязе, будзе хлеб. А так – калі бульбы адвару, кашкі стаўку, так і жыву”…
Што ж тычыцца бяды бабулі Марыі, то яна вядомая шмат каму з пэнсіянэраў – маленькая пэнсія.
Марыя Равяка: “Прама стыдалася людзям казаць. Усё нешта дабаўлялі… Так 150 была, потым – 200. А потым на 80 гадоў мне мусіць дабавілі дваццатку. А так пэнсія мая 240 з гэтай дабаўкай”.
Да таго ж у яе “згубіліся” 3 гады стажу. 17-гадовым падлеткам Марыя Сямёнаўна працавала на “сплаве” – сплаўлялі па рацэ бярвеньне. Але ж ніякіх дакумэнтаў, якія б гэта пацьвердзілі, на руках у яе не засталося. І каб пры афармленьні пэнсіі іх улічылі, давялося ехаць па даведку ў архіў.
Марыя Равяка: “Выйшаў нейкі мужчына. Дык што ж там! Каб хто са мной сталейшы, граматнейшы, можа б там што і дабіўся б. Кажа мне: “Дай таго сьведку, які пацьвердзіць, што ты там зь імі рабіла”. Тады кажа: “Ладна, мы яшчэ разьбяромся і дашлём”. І па сёньняшні дзень ніхто нічога не прыслаў, і ўсё маё прапала”.
Фёдар Сівы ўсё жыцьцё адпрацаваў у шыпкоўскай школе. Апошнія гады яе існаваньня – дырэктарам. У яго кароткім расказе пра сябе нібыта зьмясьцілася ўся сумная гісторыя апошніх гадоў жыцьця вёскі.
Фёдар Сівы: “Я выйшаў на пэнсію на два гады раней у сувязі зь ліквідацыяй школы. Потым, ужо будучы на пэнсіі, працаваў у бібліятэцы. Бібліятэку таксама зачынілі. ФАБ быў – зачынілі. Крама таксама не працуе, таму што няма чалавека”.
Карэспандэнт: “Як бавяць час у Шыпках людзі зімой, чым займаюцца?”
Фёдар Сівы: “Дома сядзяць. А чым будуць займацца? Улетку прыяжджаюць дачнікі, дзеці, унукі – улетку весялей”.
У адрозьненьне ад шматлікіх іншых вясковых школ, Шыпкоўская не стаіць пакінутай і пустой. Нейкі абароцісты прадпрымальнік наладзіў там вытворчасьць, і былы дырэктар гаворыць пра гэта з гонарам.
Фёдар Сівы: “У нас адзін ёсьць плюс – там, дзе была школа, адчынілі фабрыку прыватную. Каробкі вырабляюць. Дзесьці чалавек 20 працуе”.
Карэспандэнт: “Я чуў, што нейкая непрыемная гісторыя з гэтай фабрыкай была?”
Фёдар Сівы: “Была. Згарэла”.
Карэспандэнт: “Сама ўзяла і згарэла?”
Фёдар Сівы: “Не магу сказаць. Міліцыя, пажарнікі былі, праводзілі расьсьледаваньне. Устанавілі, што прычынай пажару стала электраправодка”.
Праўда, ёсьць і другая вэрсія. Нібыта фабрыку падпалілі працаўнікі, незадаволеныя заробкам – 5 тысяч рублёў у дзень на чалавека. Так гэта ці не – сказаць цяжка. Але калі пасьля рамонту фабрыка ізноў запрацавала, то заробак вырас удвая.
Дарэчы, вяскоўцаў заўсёды крыўдзілі на грошы. Марыя Равяка, прыгадваючы, як давялося ўсё жыцьцё працаваць і якой пэнсіяй ёй за гэта дзяржава аддзячыла, нават расплакалася.
Марыя Равяка: “Трыццаць гадоў стажу маю, а каб яшчэ гэныя 3 гады, дык усё ж бы болей палучала. Цяпер я 240 атрымліваю. За 30 гадоў… Рукі – гэта во зламаная, трэба было ж усё ўручную, бо не было гэтых апаратаў даеньня. Па 20 кароў. І ўручную трэба было перабраць, даілі. Рабілі, рабілі і што?”…
З алоўкам у руках Марыя Сямёнаўна даказала, што пражыць на такую пэнсію вельмі складана. А яна ж, кажа, яшчэ ня самая бедная ў вёсцы.
Марыя Равяка: “Ну во, уявіце: балён з газам болей не гарыць, як два месяцы, а то і паўтара – 35 тысяч. Страхоўку заплаці. І што мне застаецца, як пражыць – 240 рублёў?! Дык яшчэ я, здаецца, не такая ўжо бедная. А людзі ж яшчэ ёсьць старэйшыя, дзяцей няма. Няшчасныя, жудка якія. Ня дойдуць, хлеба ня купяць, няма каму”…
Пытаньне ж пра ўладу, дэпутатаў, якія павінны дапамагаць людзям, выклікала ў яе толькі ўсьмешку і… новыя сьлёзы ад перажытай крыўды.
Марыя Равяка: “Нібыта ж нейкі старшыня тут. Усё галасуюць за яго, галасуюць… Ці зьвяртайся, ці не зьвяртайся – ніякай дапамогі нікому не аказаў. А да старшыні сельсавету зьвярнулася, памёр мужык, каб што-небудзь дапамаглі. Нічога! Нічога ніхто не дапамог. Ну, такой бяды, Бог зь імі”.
Па шчырасьці, вяскоўцы асаблівай цікаўнасьцю да палітыкі не вызначаюцца. Але былы дырэктар школы Фёдар Сівы прызнаўся, што ўважліва сочыць за тым, што адбываецца ў краіне і сьвеце.
Фёдар Сівы: “Я цікаўлюся. А людзі – няграматныя, цёмныя, мала разьбіраюцца, што робіцца на сьвеце. Толькі як прыйдуць да крамы і бачаць, што цэны другія, растуць, то толькі гэта яны і бачаць, а палітыкай не цікавяцца”.
Карэспандэнт: “Адкуль інфармацыю бераце, што чытаеце, што глядзіце?”
Фёдар Сівы: “Газэты прыходзяць. “Народная воля” і раённая “Шлях перамогі”.
Карэспандэнт: “Якой газэце больш давяраеце – раённай ці “Народнай волі”?
Фёдар Сівы: “Пакуль больш “Народнай волі”.
Але нягледзячы на сваю такую палітычную “прасунутасьць”, на пытаньне пра тое, ці стане галасаваць за Лукашэнку на чарговых прэзыдэнцкіх выбарах, адказаў дыпляматычна.
Фёдар Сівы: “Ня ведаю. Можа ў каго будзе лепшая плятформа, то будзем за другога галасаваць. У каго лепшая плятформа будзе”.
Гаспадыня яшчэ адной хаты, Марыя Кажура, адчыніла дзьверы, стоячы на дзьвюх мыліцах. І тое, адчыніла толькі таму, што сёньня ў госьці завітала дачка зь Менску.
Марыя Кажура: “Адна жыву. Прыехала во зь Мінску, кажа: “Прыеду, забяру”. Дык хату кінуць! Халера яго ведае, тут злодзеі ходзяць. Свая хатка, дык добра. У сваёй хаце добра хоць і памерці”.
Карэспандэнт: “Кажаце, злодзеі ходзяць. А вось прыйдуць да вас, што вы ім зробіце?”
Марыя Кажура: “Да мяне ня прыйдуць! Я запруся і не пушчу нікога. Я не пушчаю ноччу незнаёмых. Калі толькі баба якая, суседка. А дзе ж ты пусьціш?! Я не пушчаю”.
Карэспандэнт: “А суседкі хоць прыходзяць калі?”
Марыя Кажура: “Як папросяць, дык прыйдзе адна, адведае. Але што яна мне? Нічога. Дзеці есьці прывязуць і добра”.
Карэспандэнт: “Зьесьці ёсьць што. А пагаварыць ёсьць з кім?”
Марыя Кажура: “Як пагаварыць, дык праўда… Як прыедзе хто зь Мінску, дак тады рада ўжо!”
І гэта жанчына таксама ўсё жыцьцё адпрацавала на фэрме. І таксама, як і яе суседка, пакінула там сваё здароўе. І гэтак жа сама наракае на пэнсію.
Марыя Кажура: “Як яе хапае?! Я ня памятаю, 200 тысяч даюць там. Вось атрымала. Табе пакажу пайду”.
Карэспандэнт: “Не, ня трэба паказваць! 200 ўсяго атрымліваеце?”
Марыя Кажура: “Так, нейкіх 200 тысяч”.
Карэспандэнт: “А ці хапае іх, каб сабе нешта купіць?”
Марыя Кажура: “На пражыцьцё хапае. А што мне, адзежы хапае. Дзеці нешта дадуць. А на пражыцьцё хопіць, каб малака купіць, бо карову не трымаю”.
Пачынала цямнець, але сьвятла ў навакольных хатах не запальвалася. Вёска, нібыта, ёсьць, але як той прывід.
Карэспандэнт: “Ці будуць жыць Шыпкі, ці іх час ужо настаў?”
Марыя Кажура: “Ну, дык старыя прама адныя. А маладыя – па гэтым горадзе. А каб далі ўмовы добрыя ў вёсцы, каб маладыя не ехалі ў горад”.
Карэспандэнт: “Вось сядзіць побач ваша дачка. Скажыце, што трэба зрабіць, каб вы з гораду вярнуліся на вёску?”
Марыя Кажура: “А то прыедзе і ляціць!”
Дачка: “Моцы няма, каб працаваць фізычна. А тут трэба, каб моц была. І каб добры гаспадар быў. Добры дом, каб умовы былі. Каб прыйшоў і адпачываў, а ня так, што прыйшоў і ня ведаеш да якога кута прыхіліцца. Ні ўтулку, ні адпачынку тут няма”.
І нібыта атрымаўшы нейкі штуршок, пачала зьбірацца – трэба было пасьпець на аўтобус да Краснага, каб там перасесьці на Менскую электрычку і ехаць… дахаты.