Да 60-годзьдзя абвяшчэньня Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека дэмакратычныя актывісты Берасьця правялі некалькі грамадзкіх акцыяў.
Да 60-годзьдзя абвяшчэньня Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека дэмакратычныя актывісты Берасьця правялі некалькі грамадзкіх акцыяў. Праваабаронцы на чале з Уладзімерам Вялічкіным наладзілі мітынг на гарадзкім стадыёне “Лякаматыў”. Удзел у ім узялі больш за 300 чалавек, у тым ліку прыватныя прадпрымальнікі. Мітынг прайшоў у прысутнасьці вялікай колькасьці міліцыянтаў і супрацоўнікаў АМАПу.
Таксама да юбілею Дэклярацыі правоў чалавека сябры “Маладога фронту” вывесілі і замацавалі замком бел-чырвона-белы сьцяг на флагштоку фасаду Берасьцейскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту. Міліцыянты затрымалі дваіх удзельнікаў акцыі: Андрэя Шарэнду і Юрася Бакура.
У аддзеле міліцыі Ленінскага раёну Берасьця ад іх запатрабавалі пісьмовых тлумачэньняў. На гэты момант маладафронтаўцы застаюцца ў пастарунку.