Інтэрвію з дырэктаркай тэлеканалу “Белсат” Агнешкай Рамашэўскай з нагоды першай гадавіны выхаду каналу ў эфір.
Карэспандэнт: “Спадарыня Рамашэўская, чым са зробленага за апошні год на “Белсаце”, вы асабіста найбольш ганарыцеся?”
Агнешка Рамашэўская: “Найбольшым нашым посьпехам зьяўляецца факт, што нам удалося запусьціць канал, і што ён дзейнічае. Калі я цяпер прыгадваю, як гэта было год таму, і зь якім страхам мы 10 сьнежня 2007 году трансьлявалі першую тэставую гадзіну нашай праграмы, дык гледзячы на тое, што сёньня мы маем больш за шэсьць гадзін праграмы штодня, і што адна чацьвёртая зь яе – гэта наша ўласная прадукцыя, я не магу не адчуваць вялікага гонару”.
Карэспандэнт: “А ці ёсьць перадача, за якую вы адчуваеце асаблівы гонар? Магчыма, нешта такое, чаго ня мае афіцыйнае тэлебачаньне ў Беларусі?”
Рамашэўская: “Ведаеце, маці мусіць адчуваць гонар за кожнае сваё дзіця – нельга нейкага зь іх занадта выдзяляць. Але, безумоўна, я мушу сказаць, што лічу вялікім дасягненьнем інфармацыйную праграму „Аб’ектыў”. Я лічу, што запуск цягам году інфармацыйнай праграмы „цераз мяжу” – гэта агромністае дасягненьне Аляксея Дзікавіцкага. Я таксама ганаруся нашымі дакумэнтальнымі фільмамі. “Галерэя Ады” Ўладзіміра Коласа ўжо атрымала тры ўзнагароды на розных міжнародных фэстывалях”.
Карэспандэнт: “Ці маглі б вы сказаць пра тое, што вам не ўдалося? Магчыма, ад нечага вы адчулі горыч паразы, і цяпер гэта стараецеся паправіць або зрабіць па-іншаму?”
Рамашэўская: “Мы фактычна ўсюды робім памылкі, таму што мы ўсе робім нашу справу ўпершыню. Значыць, Аляксей ўпершыню робіць інфармацыйную тэлепраграму, я ўпершыню засноўваю тэлеканал, нашы журналісты ўпершыню робяць журналісцкую работу, і гэтак далей. Але я не сказала б, што шкадую з нагоды нечага зробленага намі. Найбольш прыкра мне згадваецца, як цяжка ішло прасоўваньне гэтай ініцыятывы, як часам мала зразуменьня было для яе. А гэта ж была нізавая ініцыятыва — некаму, пэўна, цяжка ўявіць, што ініцыятыва гэткага маштабу можа ісьці зьнізу”.
Карэспандэнт: “Ці ёсьць у вас нейкія зьвесткі або прыблізныя ацэнкі, колькі гледачоў “Белсат” мае ў Беларусі?”
Рамашэўская: “Сёньня, недзе праз гадзіну, будуць прадстаўленыя вынікі апытаньня наконт гэтага. Мы зрабілі нармальнае сацыялягічнае апытаньне на рэпрэзэнтатыўнай групе 3000 чалавек з усяго грамадзтва, спрабуючы высьветліць, якая частка грамадзтва сутыкаецца з намі. З апытаньня вынікае, што сутыкаецца з намі даволі салідная частка грамадзтва — каля 200 тысяч грамадзянаў Беларусі, гэта значыць, два працэнты насельніцтва”.
Карэспандэнт: “Чаго б вы сабе і сваёй камандзе пажадалі ў наступным годзе?”
Рамашэўская: “Я жадаю, каб было ня горш, як сёлета, а можа, нават крыху лепей. Тэлебачаньне – гэта сапраўды вялізная фабрыка, у якой маюць значэньне працэдуры, арганізатарскія здольнасьці. У сувязі з гэтым я жадаю ўсім маім супрацоўнікам, каб нам усё ладзілася штораз мякчэй, штораз гладзей, каб мы былі штораз лепшымі спэцыялістамі, а гледачам жадаю, каб былі намі задаволеныя”.
Радыё Свабода вітае калег з “Белсату” з нагоды першых угодкаў каналу і далучаецца да гэтых пажаданьняў.