Сёньня ў Дзень правоў чалавека “Малады фронт” праводзяць аднадзённую пост-галадоўку ў знак памяці пра вязьняў камуністычнага рэжыму і ў знак салідарнасьці з моладзьдзю рэпрэсаванай ў Беларусі.
Гэтай акцыяй сябры “Маладога фронту” завяршаюць першую хвалю агульнабеларускай кампаніі “Камунізм – пад трыбунал!”.
Паводле маладафрантоўцаў, у Савецкім Саюзе 10 сьнежня быў асаблівым днём для палітычных зьняволеных. У гэты дзень яны аб’яўлялі аднадзённую галадоўку, патрабуючы ўсеагульнай амністыі.