“Усяго за некалькі гадзін лёту ад Нямеччыны, у Эўропе ўсё яшчэ існуе рэжым, які, так бы мовіць, топча нагамі правы чалавека”, – заявіў сёньня генэральны сакратар нямецкай партыі ХДС Рональд Пафала.
У сваёй заяве у сувязі 60-годзьдзем з чаму абвяшчэньня ААН (10 сьнежня 1948) Дня правоў чалавека лідэр нямецкіх хрысьціянскіх дэмакратаў падкрэсьліў, што “асабіста ён будзе і надалей рабіць стаўку на беларускую апазыцыю”. Рональд Пафала дадаў, што нямецкія хрысьціянскія дэмакраты “ніколі ня змогуць здаволіцца” існаваньнем антыдэмакратычнага рэжыму на эўрапейскім кантынэнце.
Гэнэральны сакратар ХДС заклікаў нямецкую і міжнародную грамадзкасьць зрабіць усё, каб Днём правоў чалавека стаў кожны дзень. Ён адзначыў, што аўтэнтычнасьць гэтага не ў тым, каб яго адзначаць, а ў канкрэтнай палітыцы. Паводле Пафалы, і ХДС, і яе старшыня, фэдэральны канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель неаднойчы прадэманстравалі, што яны сур’ёзна ставяцца да павагі правоў чалавека.