Адбылося першае паседжаньне суду над Аляксандрам Баразенкам, апошнім фігурантам у “справе 14-ці”. Аляксандра абвінавачваюць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія нібыта пацягнулі за сабой масавыя беспарадкі падчас студзеньскіх акцый прадпрымальнікаў. Ад 27 кастрычніка яго трымаюць пад вартай.
У суд Цэнтральнага раёну Менску прыйшлі дзясяткі прыхільнікаў дэмакратычнага руху, прадстаўнікі амбасадаў і АБСЭ. Спэцназаўцы спачатку прапусьцілі ў судовую залю групу навучэнцаў, якія занялі большасьць вольных месцаў. У залю трапілі, аднак, сваякі Аляксандра, некалькі праваабаронцаў і палітыкаў, сярод якіх былі Аляксандар Мілінкевіч, Вінцук Вячорка, Іна Кулей, Гары Паганяйла.
Ніводнага зь фігурантаў “справы 14-ці“ ў судовую залю не прапусьцілі. Моладзевыя актывісты зьвярталі ўвагу на тое, што студэнты, якіх прывялі на суд, па сутнасьці прапускалі заняткі без паважнай прычыны.
Гаворыць актывістка кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Паліна Кур’яновіч:
“Тое, што гэтых навучэнцаў прыгналі ў суд, дзе судзяць апазыцыянэра, сьведчыць пра тое, што пропуск заняткаў, відаць, не такая важная прычына, каб выключаць студэнтаў з вучобы.
Але калі б гэта былі актывісты супраціву, то мы б ужо пісалі тлумачальныя запіскі, чаму нас не было на занятках”.
Актывісты розных моладзевых арганізацый разам трымалі расьцяжку: “Свабоду Аляксандру Баразенку!” і бел-чырвона-белы сьцяг. Потым ім удалося перабегчы на другі бок вуліцы Кірава і яны сталі на ўзгорку так, што яны былі відаць з судовай залі. Маладыя людзі скандавалі “Свабоду!” і “Ганьба судзілішчу!”
Сьведкі-міліцыянты, а таксама загадчыцы ўнівэрсаму “Цэнтральны” і крамы “Ласунак” у большасьці казалі, што ўжо ня памятаюць студзеньскіх падзеяў, і прэтэнзій да Аляксандра Баразенкі не выказвалі.
Пасьля апытаньня сьведак судзьдзя Натальля Вайцяховіч абвясьціла перапынак да заўтра. Мужчына, які прывёў навучэнцаў і не дазваляў ім пакідаць судовую залю, на ганку суду абразіў маці Аляксандра Баразенкі і штурхнуў яе ў плечы. Убачыўшы яе мужа, мужчына падбег да спэцназаўцаў і запатрабаваў, каб яны забясьпечылі яму ахову. Але тыя праігнаравалі ягоныя просьбы.
Маці Аляксандра Алена Баразенка апавяла:
“Паказуха, сьмешны спэктакль, абсурд… Гледзячы на тое, што сёньня было сказана ў судзе, невядома, за што яго караюць. Атрымліваецца, што яго судзяць як парушальніка дарожнага руху. Усё паказвае на тое, што людзі выходзілі на праезную частку, што ён адзін з тысяч чалавек. Ніхто яго не апазнаў і не казаў, што ён там быў лідэрам”.
Калі з судовага двара выяжджала машына, у якой быў Аляксандар, людзі праводзілі яе воплескамі. Андрэй Кім выбег перад машынай, каб Аляксандар яго ўбачыў, і адразу адчуў удар. Спэцназаўцы штурхнулі некалькі хлопцаў, і тыя паваліліся на зямлю. У маці Андрэя здарылася гістэрыка. Яна бачыла, што яе сын ляжыць на праезнай частцы, і моцна крычала. Нават калі ён яе абняў, жанчына не магла супакоіцца.
Суд працягнецца заўтра, 9 сьнежня, а 9:30.