Мілінкевіч па-за плянам

Аляксандар Мілінкевіч

Улады Горадні адмовіліся прадастаўляць залю для сустрэчы зь лідэрам руху “За Свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам.




У адмове сказана, што якраз у гэты час у зале палаца “Тэкстыльшчыкаў” будуць праходзіць плянавыя мерапрыемствы.

Група гарадзенскіх актывістаў плянавала сустрэчу на 13 сьнежня. На ёй мелі публічна абмеркаваць вынікі мінулай парлямэнцкай кампаніі, а таксама сацыяльна-эканамічную й палітычную сытуацыю ў Беларусі.