У Магілёве на тэрыторыі рэгенэратарнага заводу пажар. Як паведамілі ў гарадзкой управе міністэрства надзвычайных сытуацыяў, гарыць гума.
Паводле пажарных, полымем ахоплена блізу пяцідзесяці квадратных мэтраў плошчы. Пажар усчаўся прыкладна гадзіну таму. Яго гасіць больш за дзясятак пажарных разьлікаў. Пра прычыны пажару й магчымыя ахвяры пакуль не паведамляецца.
Густы чорны дымны шлейф ад пажару расьцягнуўся на некалькі кілямэтраў. Вецер зносіць яго на жылыя кварталы раёну, які ў Магілёве завецца рабочым пасёлкам.