Пасьля трансьляцыі прэс-канфэрэнцыі ў офісе Эўрапейскай камісіі ў Менску Павераны ў справах прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфэль адзначыў, што Ўсходняе партнэрства “гэта вельмі грунтоўная ініцыятыва, якая трымаецца на добрым, сур’ёзным падмурку. Мы запусьцілі новы цягнік”.
Спадар Хольцапфэль заявіў, што ацэнка прагрэсу, які будзе зроблены Беларусьсю, будзе сыходзіць з 12-ці вядомых патрабаваньняў ЭЗ.
“Мы наўмысна не рабілі “дарожную мапу” і не прымалі нейкую пакрокавую стратэгію. Для нас галоўнае – прагрэс у цэлым. Таму дакладных крытэраў прагрэсу няма. І мы будзем разглядаць кожную з умоваў – як яна выконваецца. Ідэя ЭЗ палягае ў тым, каб з аднаго боку мець канкрэтныя вынікі і зрухі, а з другога – агульныя, якія тычацца заканадаўства”.